АЎТАМАТЫ́ЧНАЯ ТЭЛЕФО́ННАЯ СТА́НЦЫЯ (АТС),

комплекс тэхнічных сродкаў для аўтам. камутацыі каналаў сувязі тэлефоннай сеткі. У залежнасці ад ролі і месца АТС адрозніваюць мясцовыя (устаноўча-вытворчыя, гар. і сельскія), міжгароднія і міжнар. АТС, а таксама тэлефонныя вузлы. Паводле тыпу камутацыйных прылад бываюць: дэкадна-крокавыя (пабудаваныя ў канцы 19 ст.), каардынатныя (1920-я г.), квазіэлектронныя (1960-я г.), электронныя (1970-я г.), з 1980-х г. — лічбавыя АТС (электронныя АТС з перадачай лічбавых сігналаў).

М.​А.​Баркун.

т. 2, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

міжгаро́дні, -яя, -яе.

Які дзейнічае, існуе паміж гарадамі.

Міжгародняя тэлефонная сувязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́тавы², -ая, -ае.

Які мае адносіны да аднаго з тыпаў бесправадной тэлефоннай сувязі.

Сотавая тэлефонная сувязь.

С. тэлефон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АТС,

гл. Аўтаматычная тэлефонная станцыя.

т. 2, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэлефо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэлефо́нны тэлефо́нная тэлефо́ннае тэлефо́нныя
Р. тэлефо́ннага тэлефо́ннай
тэлефо́ннае
тэлефо́ннага тэлефо́нных
Д. тэлефо́ннаму тэлефо́ннай тэлефо́ннаму тэлефо́нным
В. тэлефо́нны (неадуш.)
тэлефо́ннага (адуш.)
тэлефо́нную тэлефо́ннае тэлефо́нныя (неадуш.)
тэлефо́нных (адуш.)
Т. тэлефо́нным тэлефо́ннай
тэлефо́ннаю
тэлефо́нным тэлефо́ннымі
М. тэлефо́нным тэлефо́ннай тэлефо́нным тэлефо́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

автомати́ческий аўтаматы́чны;

автомати́ческая телефо́нная ста́нция аўтаматы́чная тэлефо́нная ста́нцыя;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

phone booth [ˈfəʊnˌbu:ð] n. тэлефо́нная бу́дка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

telephone exchange [ˈtelɪfəʊnɪksˌtʃeɪndʒ] n. тэлефо́нная ста́нцыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

telephone system [ˈtelɪfəʊnˌsɪstɪm] n. тэлефо́нная се́тка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Слуха́ўкі ‘навушнікі’ (Скарбы). З польск. słuchawki ‘тс’, słuchawkaтэлефонная трубка’. Параўн. сучаснае разм. слу́хаўка ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)