каблагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж. (спец.).

Тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

телегра́мма тэлегра́ма, -мы м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыфрагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж. (спец.).

Шыфравальная тэлеграма.

|| прым. шыфрагра́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

telegram [ˈtelɪgræm] n. тэлегра́ма;

a coded telegram шыфрагра́ма;

a greetings telegram тэлегра́ма-віншава́нне;

a reply-paid telegram тэлегра́ма з апло́чаным адка́зам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

віншава́льны поздрави́тельный;

~ная тэлегра́ма — поздрави́тельная телегра́мма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАБЛАГРА́МА (франц. cablogramme),

тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.

т. 7, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэпе́ша, -ы, мн. -ы, -пе́ш, ж.

1. Спешнае паведамленне (дыпламатычнае, ваеннае і пад.).

2. Тое, што і тэлеграма (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЭПЕ́ША (франц. dépêche),

1) спешнае паведамленне (дыпламат., ваен. і інш.).

2) Тэлеграма.

т. 6, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шыфро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. шыфраваць.

2. мн. -і, -ро́вак. Зашыфраваны запіс, тэлеграма, пісьмо (разм.).

|| прым. шыфро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыфрагра́ма, ‑ы, ж.

Шыфраваная тэлеграма, радыёграма, тэлефанаграма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)