тычи́на разг. тычы́на, -ны ж., ты́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

beanpole

[ˈbi:npoʊl]

n.

1) ты́чка f. (для гаро́ху, вінагра́ду)

2) Sl. ты́чка f. (пра высо́кага худо́га чалаве́ка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вяха́, -і́, мн. ве́хі і (з ліч. 2, 3, 4) вяхі́, вех, ж.

1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы ці галінак на версе для абазначэння мяжы, напрамку, руху.

2. перан., чаго; звычайна мн. Важны момант, этап у развіцці чаго-н.

Асноўныя вехі творчасці пісьменніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тыч ‘вочап у студні з жураўлём’ (пруж., ДАБМ, камент., 810), сюды ж зборн. тыччо́ ‘тычкі для плота’ (докш., Янк. Мат.), ты́чча ‘тычкі’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. зборн. ти́ччя ‘тычкі’, тик, тика ‘тычка, вяха’, рус. тыч ‘драўляны кол’, зборы, тычче́ ‘тычкі, тычыны’, польск. tycz ‘жэрдка-падпорка’, tycza ‘тс’, н.-луж. tyca ‘тычка для хмелю ці гароху’, в.-луж. tyč ‘тычка’, чэш. tyč ‘тычка, жэрдка, дручок’, славац. tyč ‘палка, жэрдка, штанга, стрыжань, рэйка’. Паўночнаславянскае прасл. *tyčь ад *tykati ‘ўтыркаць, убіваць, запіхваць’. Гл. таксама тычка, тычына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЯХА́,

1) шост, тычка, звычайна з пучком травы або галінак на канцы для абазначэння мяжы зямельных участкаў, напрамку ў полі.

2) Вяха плывучая — навігацыйны знак у выглядзе шаста з флажком ці з якой-небудзь фігурай (шар, конус і інш.) пэўнай афарбоўкі, замацаваны на заякараным паплаўку. Выкарыстоўваюць для абазначэння навігацыйных небяспечнасцей, месцаў стаянкі суднаў, правядзення работ і інш. 3) Важны этап у развіцці чаго-небудзь (напр., гісторыі).

т. 4, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кі́чаўка ’купіна, накапаны курган зямлі’, ’тычка’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кіч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wiecha

ж.

1. вяха, тычка

2. бат. мяцёлка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тыка 1 — узмацняльная часціца (энклітыка) з фамільярным адценнем ‘ну, ану’: пойдзем тыка ‘пайшлі хутчэй’, еж тыка ‘давай хутчэй еш’ (Нас.). Варыянт -тка (гл.) з вакалізацыяй узмацняльнай часціцы *‑t‑ (параўн. тыкі, гл.) і часціц з *‑k‑, што ўзыходзяць да *‑ka/*‑ko/*‑ky/*‑kъ (ESSJ SG, 1, 330–331).

Тыка 2, ст.-бел. тыка ‘тычка’ (1590 г., ГСБМ). Як сцвярджае Булыка (Лекс. запазыч., 103), запазычана са ст.-польск. tyka ‘тс’, што неабавязкова. Гл. таксама тыч, ты́чка, тычына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́ха

1. ты́чка, -кі ж., вяха́, -хі́ ж.;

2. обычно мн. вяха́, -хі́ ж.;

ве́хи исто́рии ве́хі гісто́рыі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяха́, ‑і; мн. вехі, вех; ж.

1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы або галінак на канцы для абазначэння мяжы, напрамку, руху. Ставіць вехі. □ Міна Міхайлавіч.. паказаў рукою наперад.., дзе вехі на бярозавых жардзінах абазначалі рэчышча канала. Краўчанка.

2. перан. Асноўны, важны этап у развіцці чаго‑н. Асноўныя вехі творчасці пісьменніка. Гістарычных вехі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)