туз2
(ад англ. two = два)
невялікая двухвёславая шлюпка для аднаго весляра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
туз1
(польск. tuz, ад с.-в.-ням. tus)
1) старшая ігральная карта;
2) перан. высокапастаўленая, уплывовая асоба (напр. фінансавыя тузы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Туз 1 ‘старшая ў сваёй масці ігральная карта’ (ТСБМ, Нас., Пятк. 3, Бяльк., Янк. БП, Вруб.), перан. ‘таўсцяк; багаты чалавек, уплывовая асоба’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.): наеўся, як туз (рэч., Ліцв.). З польск. tuz, якое з с.-в.-ням. tûs, dûs ‘туз’; мяркуецца, што першапачаткова з ням. Daus ‘двойка’ ў гульні ў косці з двума вочкамі, параўн. ід. tejz, tojz ‘туз’, потым назва перайшла на гульню ў карты < ст.-франц. daus, франц. deux < нар.-лац. duōs ‘два’, ‘двойка’ (Брукнер, 585; Фасмер, 4, 115; Арол, 4, 114; ЕСУМ, 5, 669).
Туз 2 ‘вымова, спагнанне з бойкай’ (Нас.): даць туза́ ‘моцна пабіць, адлупцаваць’ (Некр. і Байк.), параўн. укр. туз ‘удар, штуршок’, рус. валаг. туз ‘моцны ўдар’ (СРНГ), польск. tuzy ‘удары’, ‘бойка, лупцоўка’, ‘шышка’, poszedł z nim w tuzy ‘ўзяліся за ілбы’. Дэвербатыў ад ту́заць (гл.), магчыма, другасна набліжаны да папярэдняга слова (‘ход тузом’?). Сюды ж туза́нікі ‘частыя спагнанні’, туза́нка ‘лаянка з бойкай’, туза́ла, туза́н ‘строгі чалавек, які любіць спаганяць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
віно́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да вінаў. Віновы туз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ace [eɪs] n.
1. туз;
the ace of trumps казы́рны туз
2. infml ас (пра пілота, футбаліста і г.д.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
казы́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да козыра, з’яўляецца козырам. Казырная карта. Казырны туз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tuz
м.
1. туз, шышка;
2. уст., карц. туз; панфіль
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
high-up [ˈhaɪʌp] n. BrE, infml шы́шка, туз, верхаво́д, дзяло́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ту́зка ‘строгае спагнанне’ (Нас.). Да туз 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
baron [ˈbærən] n.
1. баро́н
2. магна́т, туз;
oil barons на́фтавыя каралі́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)