трыко́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Зроблены, пашыты з трыко (у 1 знач.). Трыковы пінжак,

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трайко́трыко’ (пух., Сл. ПЗБ). Да трыко́ (гл.). Дыфтонг ‑ай‑ пры ад’ідэацыі лексемы ма́йка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАРЭ́ЦКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў в. Парэчча Пінскага пав. (цяпер у Пінскім р-не Брэсцкай вобл.) у 1836—1916. Выпускала трыко, тонкую шарсцяную тканіну, двайное сукно. У 1879 працавала 420 рабочых. У 1895 былі 3 (у 1900—4) паравыя машыны і паравыя катлы, 3400 ткацкіх верацён і інш. У некаторыя гады ф-ка выпускала да 230 тыс. аршынаў сукна і трыко. Прадукцыю збывалі ў Маскву, Пецярбург, Варшаву, Вільню, Кіеў, Адэсу, Беласток, Мінск. На выстаўках вырабы ф-кі былі адзначаны сярэбраным (Парыж, 1878) і залатым (Масква, 1882) медалямі. Пры фабрыцы было вучылішча, 4 казармы для сямейных, 4 інтэрнаты, бальніца, прадуктовая крама.

т. 12, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tights [taɪts] n. pl. калго́ткі; трыко́;

a pair of woollen tights па́ра шарсцяны́х калго́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВАЎКАВЫ́СКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў Беларусі ў 1827—84 у г. Ваўкавыск. Вырабляла розныя сукны, таксама трыко. У 1870 пушчана паравая машына. Мела 40 ткацкіх станкоў, 4 часальныя апараты, 6 прадзільных машын па 600 верацён (1879). Працавалі ад 32 (1828) да 97 (1880) рабочых.

т. 4, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬБЯРЦІ́НСКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала на Беларусі ў 1813—1905 у Альбярціне. Засн. як мануфактура. Выпускала коўдры, сукно, корт, трыко, фланель, драп. У 1858 працавалі 503 рабочыя. З 1891 працавала сельскае вучылішча. На Варшаўскай (1857) і Усерас. (Масква, 1882) выстаўках сукно ф-кі адзначана сярэбранымі медалямі.

т. 1, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tights

[taɪts]

n.

трыко́ indecl., n., калго́ткі pl.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tricot

[ˈtri:koʊ]

n.

1) трыката́ж -у m.

2) трыко́ n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Sprthemd n -(e)s, -en ма́йка, трыко́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Trikot [-'ko:] і ['triko] m, n -s, -s трыко́, трыката́ж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)