потруси́тьI сов., разг. (побежать, поехать трусцой) пабе́гчы, пае́хаць трушко́м (тру́хам); патру́хаць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
труси́тьII несов. (бежать, ехать трусцой), разг. бе́гчы, е́хаць трушко́м (тру́хам); тру́хаць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Патрухіня́ць ’пайсці паспешліва’ (Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і трухаць ’бегчы подбегам, трухам’ (гл.). Аднак суфіксацыя няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каня́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑няцы, Т ‑ай, ж.
Разм. Пра слабага заезджанага каня. Худы каняка неахвотна перабіраў нагамі, апасліва паглядаючы касым вокам на пугу. «Полымя». Каняка на гарбіну моста ішла дробным, няроўным трухам. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Бегчы подбегам, трухам. Жвава і ахвотна трухае па першаму зазімку конь, запрэжаны ў яшчэ неаб’езджаныя сані-развалкі. Машара. Паўз аэрадром у поле бегла дарога: жвавы конік, запрэжаны ў калёсы, трухаў па ёй. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трусца́ ж., разг. трушо́к, -шку́ м., трух, род. тру́ху м.;
е́хать трусцо́й е́хаць трушко́м (тру́хам), тру́хаць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
trot1 [trɒt] n. ху́ткая хада́; трух;
at a trot тру́хам, трушко́м
♦
on the trot infml за́пар, за́саб;
I’ve been on the trot all day. Я ўвесь дзень быў заняты.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
го́цаць і го́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. З шумам скакаць, падскокваць. Свістуноў гоцаў упрысядкі перад Раманам Раманавічам, запрашаючы яго ў круг. Паўлаў. — Не гоцай ты, — спыніла Ганка хлапца, які пачаў танцаваць рок-н-рол. Прокша. Зрэдку праходзіла конка; з гары коні гоцкалі трухам, а пад гару напіналіся як маглі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́га, ‑і, ДМ пузе, ж.
Прымацаваны да палкі кавалак вяроўкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу. Сымон сеў на перадок, махнуў пугай, і Пярэстая амаль з месца пайшла трухам. Чарнышэвіч. Ездавы пярэдняй павозкі размахваў пугаю і крычаў штосьці на каняку. Мележ.
•••
Як пугаю па вадзе — без пэўнага выніку, без знаку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аза́дак, ‑дка, м.
Задняя частка тулава жывёлы. Конь падкінуў азадкам, скочыў і пабег спорным трухам, не спыняючыся, па цвёрдай дарозе. Мурашка. Руды наш стаў дабёр і гладак, Аж чуць цягае ўжо азадак, Не верыцца, што ёсць і косці, І закруціўся зграбна хвосцік. Крапіва. // Задняя частка тушы. // Разм. Частка цела чалавека ніжэй спіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)