завядзёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Звычай, традыцыя.

Такая з. была ў іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Павадка, прывычка.

Ведаць звычкі звера.

2. Звычай, традыцыя (разм.).

Мясцовая з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тради́ция в разн. знач. трады́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tradition

[trəˈdɪʃən]

n.

1) звы́чай -ю m.

2) трады́цыя f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tradycja

tradycj|a

ж. традыцыя;

~a rodzinna — сямейная традыцыя;

mieć szacunek dla ~i — шанаваць традыцыі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hallowed [ˈhæləʊd] adj.

1. шанава́ны, паважа́ны;

a hallowed tradition шанава́ная трады́цыя

2. асве́чаны, добраславёны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

institution [ˌɪnstɪˈtju:ʃn] n.

1. устано́ва; інстыту́т; арганіза́цыя

2. звы́чка, трады́цыя; но́рма паво́дзін

3. устанаўле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

традыцыяналі́зм

(ад традыцыя)

прытрымліванне традыцый, звычайна аджыўшых, кансерватыўных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

суні́ты

(ад ар. sunna = звычай, традыцыя)

мусульмане, якія з’яўляюцца паслядоўнікамі сунізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Асфа́льт. У сучасным значэнні, відаць, праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 83) ці польскую мову (у пачатку XX ст.) з нямецкай (дзе з французскай) або з французскай, дзе праз лацінскую з грэчаскай (Фасмер, 1, 194–195; Шанскі, 1, А, 167–168). Але ў перакладзе Флавія сустракаем ст.-рус. асфальтъ (XII ст.). Традыцыя ўжывання слова ў рускай мове, відаць, не перарывалася, таму, магчыма, што дакладней лічыць сучаснае рускае працягам гэтага слова па паходжанню з грэч. ἄσφαλτος. Але ў беларускай мове традыцыя ўжывання слова, відаць, была перапынена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)