тон

(гр. tonos = напружанне, павышэнне голасу)

1) гук пэўнай вышыні (напр. нізкі т.);

2) інтэрвал гамы; танальнасць (напр. мажорны т.);

3) характар гучання музычнага інструмента або голасу (напр. мяккі т. скрыпкі);

4) адценне голасу, маўлення (напр. высакамерны т., жартаўлівы т);

5) манера паводзін (напр. дрэнны т);

6) адценне колеру ў жывапісе (напр. светлы т.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Тон1 ’гук пэўнай вышыні’, ’характар гучання’, ’стыль паводзін’, ’колер, афарбоўка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе ням. Ton, франц. ton, англ. tone, якія паходзяць ад лац. tonusтон, гук’ < грэч. τόνοςтон, лад; націск’ (Фасмер, 4, 76; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 484; ЕСУМ, 5, 596).

Тон2 ’вір, затон’ (ТС): як у тон утанула ’прапала’ (калінк., Арх. ГУ; ТС), сюды ж то́на ’адзін заход пры лоўлі рыбы сеткай’ (Мат. Гом.). Зваротны дэрыват ад тануць (гл.) з наступнай канкрэтызацыяй значэння, гл. тонь1, тоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тона́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тона́ла тона́лы
Р. тона́лы тона́л
Д. тона́ле тона́лам
В. тона́лу тона́лы
Т. тона́лай
тона́лаю
тона́ламі
М. тона́ле тона́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Тон У. 11/398

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАРМА́ЛЬНЫ ТОН,

асноўны тон муз. настройкі. За Н.т. прыняты гук «ля» першай актавы з частатой 440 Гц, які ўзнаўляецца эталонным камертонам. Па Н.т. ўстанаўліваюць муз. строй інструментаў.

т. 11, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тон-дык-Тханг 7/183; 10/269

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сейбрандс Тон

т. 14, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тон К. А. 1/375 (іл.), 462; 6/160; 7/59; 12/595

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АСНО́ЎНЫ ТОН у акустыцы,

1) гукавыя ваганні, што выпрамяняюцца акустычнай сістэмай, якая вагаецца з найменшай магчымай частатой. Частата асноўнага тону вызначаецца ўласцівасцямі гэтай сістэмы.

2) Простая (сінусаідальная) састаўная складанага вагання з найменшай частатой пры раскладанні яго ў паслядоўнасць па абертонах.

т. 2, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тон Канстанцін Андрэевіч

т. 15, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)