ЛАКЦІЁНАЎ (Анатоль Васілевіч) (н. 12.5.1937, г. Тайга Кемераўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Томскіполітэхн.ін-т (1959). З 1979 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па стварэнні тэарэт. асноў разліку кінематычных параметраў рабочых органаў праходчых камбайнаў, распрацоўцы рацыянальнай канструкцыі рэжучых галовак пародаразбуральных інструментаў.
Тв.:
Расчет и эффективность исполнительных органов проходческих комбайнов Мн., 1995 (разам з У.Б.Багданавым, Б.І.Яцковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Валерый Аляксеевіч) (12.4.1906, г. Нікольск Валагодскай вобл., Расія — 1985),
расійскі геолаг. Брат ЮА.Кузняцова. Акад.АНСССР (1970, чл.-кар. 1958). Скончыў Томскіун-т (1932). З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па тэктанічнай будове, магматызме і металагеніі Алтае-Саянскай складкавай вобласці. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Тв.:
Геотектоническое районирование Алтае-Саянской складчатой области // Вопросы геологии Азии. М., 1954. T. 1;
Гипербазиты Алтае-Саянской складчатой области. М., 1958 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ЗДЗЕЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 18.7.1940, г. Кемерава, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Томскіін-т радыёэлектронікі і электроннай тэхнікі (1963). З 1993 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы па плазменнай эмісійнай электроніцы, даследаванні газавых разрадаў. Распрацаваў электронна-прамянёвыя тэхнал. прылады з плазменнымі эмітэрамі. Дзярж. прэмія Расіі 1988.
Тв.:
Эволюция вторичной плазмы в ускоряющем промежутке плазменных источников электронов при повышенном давлении (разам з В.Г.Залескім) // Журн. техн. физики. 1996. Т. 66, вып. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКВІ́ЦІН Іван Юр’евіч, расійскі землепраходзец 17 ст.; першаадкрывальнік Ахоцкага м.Томскі казак. У 1639 атрад М. падняўся па р. Мая і яе прытоку р. Юдама, перайшоў хр. Джугджур і, спусціўшыся па р. Улья, дасягнуў узбярэжжа Ахоцкага м. У 1639—41 даследаваў яго ўзбярэжжа на значным працягу на У і З ад р. Улья. Першым з рускіх атрымаў ад мясц. жыхароў звесткі пра р. Амур і Шантарскія а-вы. У 1641 атрад вярнуўся ў Якуцк, дзе М. склаў справаздачу аб падарожжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСЬКО́Ў (Валерый Уладзіміравіч) (н. 12.3.1932, г. Іркуцк, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. навукі і тэхн. Беларусі (1982). Скончыў Томскіполітэхн.ін-т (1953). З 1963 у БПА. Навук. працы па сістэмным аналізе і сінтэзе параметраў мабільных машын. Распрацаваў асновы тэорыі ўзаемадзеяння рухачоў мабільных машын з апорнай паверхняй і аптымізацыі параметраў аўтамабіляў і трактароў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Оптимальные параметры сельскохозяйственных тракторов. М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯНКО́Ў (Лаўрэнцій Васілевіч) (15.7.1918, в. Сакалоўка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 22.11.1993),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Томскі тэхнікум грамадскага харчавання (1938), 1-е Омскае ваен.пях. вучылішча (1941), Усесаюзны завочны фінансава-эканам.ін-т (1959). У Вял.Айч. вайну са студз. 1942 на Ленінградскім і Карэльскім франтах. Камандзір стралк. ўзвода лейт. Дз. вызначыўся ў чэрв. 1944 у баях у раёне г. Ладзейнае Поле Ленінградскай вобл.: гранатамі знішчыў 2 варожыя дзоты, тройчы штурмаваў траншэі праціўніка, паранены не пакінуў поля бою. Да 1960 у органах МУС і КДБ.
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1972), д-ртэхн.н. (1967), праф. (1969). Скончыў Томскіун-т (1956). З 1971 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі дыскрэтных сістэм, тэарэт. асновах інфармац. тэхналогій і інтэлектуальных сістэм праектавання. Распрацаваў метады лагічнага праектавання дыскрэтных прылад, рашэння лагічных ураўненняў і камбінаторных задач аўтаматызаванага праектавання і штучнага інтэлекту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Юрый Аляксеевіч) (19.4.1903, г. Нікольск Валагодскай вобл., Расія — 16.5.1982),
расійскі геолаг, адзін з заснавальнікаў вучэння аб магматычных фармацыях. Брат В.А.Кузняцова. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1958). Скончыў Томскіун-т (1924). З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па геалогіі і петраграфіі Зах. і Усх. Сібіры. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Тв.:
Магматизм и связь с ним полезных ископаемых. М., 1955 (у сааўт.);
Главные типы магматических формаций. М., 1964;
Основные типы магмоконтролирующих структур и магматические формации // Геология и геофизика. 1970. № 9.
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1986). Скончыў Томскіун-т (1960). З 1973 у Мінскім НДІ сродкаў аўтаматызацыі. З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па апрацоўцы відарысаў, лічбавых картаграфічных сістэмах. Распрацаваў метады, алгарытмы, сродкі стварэння і кантролю лічбавых карт мясцовасці і аўтаматызаваных комплексаў для іх вытв-сці; адаптыўныя метады павышэння імавернасці перадачы тэлекодавай інфармацыі па каналах сувязі. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ВІЧ (Генадзь Віктаравіч) (н. 13.4.1931, г. Чыта, Расія),
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1992, чл.-кар. 1981). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Томскіун-т (1953), дзе і працаваў. З 1959 у НВА «Алтай» (г. Бійск, з 1984 ген. дырэктар), адначасова ў Алтайскім політэхн. ін-це (з 1972 праф.). Навук. працы па агульнай і тэхн. хіміі. Распрацаваў навукова-тэхн. асновы стварэння кампазіцыйных энергаёмістых матэрыялаў з зададзенымі фіз.-хім. ўласцівасцямі. Сінтэзаваў новыя матэрыялы з выкарыстаннем энергіі выбуху. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1994.