недаву́чка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Чалавек, які не завяршыў адукацыі, вучобы, абучэння; маладасведчаны чалавек. [Таня:] — У тваёй Веры залатыя рукі. На ёй зараз уся майстэрня трымаецца. А я толькі недавучка. Нічога толкам не ўмею.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зло́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.зніж. З’есці што‑н. — Э, бацька, не ўмееце вы па-лагернаму есці, — адказаў Кісяленка.. — Трэба тут без спеху, з пачуццём, толкам і расстаноўкаю. А вы цапу-лапу і няма! Так можна ўвесь бохан злопаць і не адчуць смаку...С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цапу́-лапу́, прысл.
Разм. Спехам. [Кісяленка:] — Трэба тут без спеху, з пачуццём, толкам і расстаноўкаю. А вы цапу-лапу — і няма! Так можна ўвесь бохан злопаць і не адчуць смаку.С. Александровіч.// Пра хуткае і неахайнае выкананне якой‑н. работы. Спярша сядзіць рукі склаўшы, а пасля ўжо цапу-лапу.Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
толк, ‑у, м.
1. Сэнс, значэнне, сутнасць. Але ўсё ж даходзіць толку, пазнае ўсё лепш работу. Неслухмянай той іголкай ён [хлопец] штаны ўжо шые з корту.Дубоўка.// Розум, разважлівасць, кемнасць. Калі ў галаве тваёй толк, Жывецца па густу і толкам.А. Александровіч.
2. Карысць, добры вынік. [Луцко:] — Ведаю, што іду не на лёгкі хлеб. Але паспрабую, можа толк будзе.«Звязда».Маці лічыла, што лепш усё ж пасадзіць .. бульбу, якая вырасце напэўна. А з расады ці будзе яшчэ які толк?Якімовіч.
•••
Без толку — без патрэбы, без карысці, дарма. [Алесь:] — Што ты робіш, Платон! Ты ж і камяні без толку псуеш і збожжа людзям... Хіба ж гэта мука?Ракітны.
Ведаць толкучымгл. ведаць.
Да толку — дарэчы, да месца. [Чалавек:] — Добрая была кабеціна, як у працы, так і на людзях — не пачырванееш, бывала, з-за яе: і слова да толку скажа, і за што возьмецца, тое зробіць.Гурскі.
Збіцца з толкугл. збіцца.
Збіць з толкугл. збіць.
З толкам — з розумам, разумна. [Апейка:] — Адкладваць не трэба, але трэба рабіць з толкам.Мележ.
Няма толкугл. няма.
Узяць (браць) у толкгл. узяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго.
Прымушаць баяцца каго‑, чаго‑н., выклікаць страх у каго‑н. — О-ё-ёй! Дзедачы, не буду! — нарокам спужаўся Алесь, ведаючы, што Агей толькі страшыць.Крапіва.Саборы збуд[а]ваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе...Панчанка.Сціхлі грымоты сярдзітыя, Сэрца не страшыць іх водгулле.Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабо́р, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. У дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб. Земскі сабор.
2.‑у. Сход, з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы.
3.‑а. Галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры. Кафедральны сабор. □ Мікалаеўскія саборы ўрачыста і гучна блямкнуў звон.Асіпенка.Саборы збудаваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
толкм
1. (сэнс) Sinn m -(e)s;
2. (карысць, вынік) Nútzen m -s, Vórteil m -(e)s;
з толкам verständig; mit Sinn und Vórteil;
без толку sínnlos, únvernünftig; nútzlos, vergébens (безкарысці, дарма)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пара́дкам, прысл.
Разм.
1. У значнай ступені, даволі моцна. Што там ні кажы, а пастарэў бацька ўсё ж парадкам.Васілёнак.// Даволі многа. І вось падаўся я з незвычайнай камандзіроўкай па франтавых дарогах.. У блакноце ў мяне ўжо парадкам імён з адрасамі. За адзін толькі тыдзень.Ракітны.
2. Як мае быць, добра, толкам. Паехалі — яна, Ігнатка Ды дзядзька з цёткай, іх сынок. Куды? Ніхто не знаў парадкам, Дзе іхні спыніцца чаўнок.Колас.
3. Па парадку. [Пархвен] парадкам пачаў заходзіць у кожную хату, стукаў у вокны і дзверы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытачы́ць1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
Выточваючы, абточваючы, прыгнаць, прыладзіць да чаго‑н. Прытачыць дэталь.
прытачы́ць2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. У кравецкай і шавецкай справе — прышыць дадаткова, надтачыць.
2.Разм. Дадаць частку, кавалак, паласу і пад., каб пабольшыць, нарасціць што‑н. І хочацца сенажаці, і няма яе, дзе ўзяць, адкуль прытачыць паласу, другую.Барашка.Прырода патрабуе ад таго, хто ўзяўся яе папраўляць, каб ён рабіў гэта з толкам, каб, як кажуць, у адным месцы адрэзаў, а ў другім прытачыў...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
толк (род. то́лку) м., в разн. знач. толк;
ма́ла то́лку — ма́ло то́лку;
з гэ́тага бу́дзе т. — из э́того бу́дет толк;
◊ з то́лкам — с то́лком;
без то́лку — бе́з толку;
не дабі́цца то́лку — не доби́ться то́лку;
збіць (збі́цца) з то́лку — сбить (сби́ться) с то́лку;
ве́даць т. — (у чым) знать толк (в чём)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)