ВЫСО́КІ ЦІСК,
ціск, значна большы за атмасферны ціск. Існуе ў паравых катлах, цыліндрах унутр. згарання, аўтаклавах, гідраўлічных прэсах (106—109 Па), у цэнтры Зямлі (да 109 Па), на многіх нябесных целах (у мільёны і нават мільярды разоў большы за ціск у цэнтры Зямлі). Заснавальнік фізікі высокіх ціскаў — амер. фізік П.У.Брыджмен.
Высокі ціск прыводзіць да дэфармацыі электронных абалонак атамаў, у выніку чаго зменьваюцца эл., магн., мех. і інш. ўласцівасці рэчываў. Пад высокім ціскам у некат. рэчывах адбываюцца паліморфныя ператварэнні з рэзкай зменай аб’ёму і эл. супраціўлення, значна зменьваецца пункт плаўлення, а паўправаднікі і дыэлектрыкі пераходзяць у металічны стан. Высокі ціск выкарыстоўваецца для атрымання матэрыялаў з асаблівымі фіз. ўласцівасцямі (звышцвёрдых, звыштрывалых, тэмператураўстойлівых і г.д.), напр. штучнага алмазу, кварцу высокай шчыльнасці; для гідраўлічнай экструзіі металаў (апрацоўка металаў метадам выціскання); для геафізікі і геахіміі зямных нетраў і г.д.
На Беларусі даследаванні па высокім ціску праводзяцца ў Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН і інш.
Літ.:
Верещагин Л.Ф. Твердое тело при высоких давлениях: Избр. тр. М., 1981;
Влияние высоких давлений на вещество. Т. 1—2. Киев, 1987.
В.Б.Шыпіла.
т. 4, с. 324
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нагота́ галізна́, -ны ж.; (нагое тело) го́лае це́ла;
◊
во всей наготе́ у непрыкры́тым (го́лым) вы́глядзе.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ресни́чный
1. ве́йкавы;
2. биол. расні́чны;
ресни́чные че́рви расні́чныя чэ́рві;
ресни́чное те́ло анат. расні́чнае цела.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
звуча́щий
1. прич. які́ (што) гучы́ць;
2. в знач. прил. гуча́льны;
звуча́щее те́ло физ. гуча́льнае це́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
упі́цца I сов. впи́ться;
п’я́ўка ўпіла́ся ў це́ла — пия́вка впила́сь в те́ло
упі́цца II сов., прям., перен. напи́ться, упи́ться; захмеле́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расчеса́ть сов.
1. расчаса́ць, мног. парасчэ́сваць;
расчеса́ть во́лосы расчаса́ць валасы́;
расчеса́ть лён расчаса́ць лён;
расчеса́ть шерсть расчаса́ць шэрсць;
2. (тело) расчу́хаць, разадра́ць, надра́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спо́дні
1. (о белье) ни́жний; (надеваемый прямо на тело) нате́льный;
2. изна́ночный;
с. бок саро́чкі — изна́ночная сторона́ соро́чки;
3. разг. ни́жний;
с. брус — ни́жний брус
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праніза́ць сов.
1. прям., перен. пронзи́ть;
п. наскро́зь — пронзи́ть наскво́зь;
п. по́глядам — пронзи́ть взгля́дом;
2. прониза́ть;
хо́лад ~за́ў усё це́ла — хо́лод прониза́л всё те́ло;
3. (нек-рое время) прониза́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свіце́цца несов.
1. просве́чивать, пропуска́ть свет;
ткані́на ~ці́цца — ткань просве́чивает;
2. видне́ться, просве́чивать, сквози́ть;
праз саро́чку ~ці́цца це́ла — сквозь руба́шку просве́чивает те́ло;
праз лі́сце ~ціцца не́ба — сквозь листву́ видне́ется не́бо
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чеса́ть несов.
1. (волосы, лён и т. п.) часа́ць;
2. (тело) чу́хаць;
заты́лок чеса́ть паты́ліцу чу́хаць;
3. (быстро делать что-л.) часа́ць;
чеса́ть языко́м мянці́ць (мало́ць, часа́ць) языко́м;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)