author [ˈɔ:θə] n.

1. а́ўтар; пісьме́ннік;

author’s rights а́ўтарскае пра́ва

2. тво́рца, ініцыя́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Schöpfer I m -s, - ствара́льнік, тво́рца, а́ўтар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

maker [ˈmeɪkə] n.

1. вытво́рца, вырабля́льнік;

a watchmaker/carmaker вытво́рца гадзі́ннікаў/машы́н

2. тво́рца, ствара́льнік;

policy/decision makers лю́дзі, які́я вызнача́юць палі́тыку/які́я прыма́юць рашэ́нні;

a peacemaker міратво́рац;

a maker of history тво́рца гісто́рыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stwórca

м. творца, стваральнік; Бог

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kreator

м. кніжн. стваральнік, творца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

І́ЛУ,

у заходнесеміцкай міфалогіі вярх. бажаство, бацька багоў і людзей, творца сусвету і ўсяго існага, які дае людзям патомства. У Старым запавеце выступае пад імем Элахіма як адзіны бог, стваральнік сусвету, жывёл і людзей.

т. 7, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

творе́ц

1. высок. тво́рца, -цы м.;

2. (бог) рел. Бог, род. Бо́га м.; (при восклицании) Бо́жа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЛА́Х (ад араб. ілах бажаство),

адзіны бог у ісламе. Паводле мусульманскага веравучэння Алах — творца ўсяго існага: неба, зямлі і чалавека, усемагутны валадар свету, гаспадар суднага дня; чалавек павінен яму пакарацца. Алаху прыпісваюць найлепшыя якасці, якія выказаны ў 99 эпітэтах (міласцівы, міласэрны, вялікі, мудры і інш.).

т. 1, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

creator

[kriˈeɪtər]

n.

1) тво́рцаm.

2) ствара́льнік -а m.

- the Creator

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

марнатра́вец, ‑траўца, м.

1. Той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць. У той час калі эксплуататары з’яўляюцца марнатраўцамі, .. «галодны і абдзёрты люд» ёсць сапраўдны творца жыцця на зямлі. Майхровіч.

2. Аб дрэнным, нягодным чалавеку. [Рыгор:] — Ёсць многа розных марнатраўцаў, якіх нам трэба карміць сваёю працаю. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)