Тырыба́ніць ‘тараторыць, гучна і без толку гаварыць’, ‘насіць (несці), цягнуць што-н. вельмі цяжкае’ (мёрск., Нар. сл.). Мясцовы фанетычны варыянт да тараба́ні́ць 1, 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тара́бкаць ’барабаніць, тарахцець, звінець’ (ТС), тара́бнуць ’стукнуць, загрымець’: цэпом тарабнуў, отмукае лотку (ТС), тара́бканье ’пустая размова’ (ТС). Вытворнае ад гукапераймання *тараб!, звязанага з тарабаніць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарабу́н: рак‑тарабун ’?’ (БНТ, Жыв.). Відавочна, звязана з імітатывам *тараб!, што перадае цяжкі рух або гук (гл. тарабкаць, тарабаніць 2), ад якога пры дапамозе суф. ‑ун утвораны назоўнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарада́хаць (тарада́хатэ) ’тарахцець, тарабаніць, стукаць’ (драг., Нар. лекс.), тарадэ́ніць ’гаварыць шмат, не да месца’ (мёрск., Нар. лекс.), тарадон ’пустабрэх, трапло’ (Барад.). Гукапераймальнае, параўн. тырайда, таранда, гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарабосі́ць ’тараторыць, гаварыць абы-што’ (ТС). Звязана з тараба́ніць 1 (гл.), утварэнне з экспрэсіўным суф. ‑ос‑, параўн. славен. trbosati ’стукаць дзвярыма’; першапачаткова, магчыма, у назоўніку *тарабос, як у фігос, п’янтос, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прытараба́ніць ’прывалачы, прывезці, даставіць (што-небудзь вялікае, цяжкае)’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’прымчацца, хутка прыехаць’ (Мат. Гом.). Укр. притараба́нити ’прывалачы, прыцягнуць’, притараба́нитися ’прыцягнуцца, прывалачыся’, рус. дыял. притараба́нить ’прывезці, прынесці што-небудзь цяжкае’. Да тараба́ніць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тараба́н 1 ’кош, сплецены з дранкі’ (Сл. Брэс.). Магчыма, ад тарабаніць 2, гл.
Тараба́н 2 ’барабан’ (Байк. і Некр.). Укр. тараба́н ’барабан; бразготка на шыю скаціне, што пасецца без дагляду’, рус. дыял. тараба́н ’барабан’, польск. taraban ’вялікі турэцкі барабан’. З тат. дараба́н ’барабан’ шляхам аглушэння пачатковага зычнага ў выніку дыстантнай асіміляцыі ўтворана бараба́н (Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 517). Сюды ж тараба́н ’балбатун’ (Сцяшк. Сл.) як метафара або адваротны дэрыват ад тарабаніць 1, гл.
Тараба́н 3 ’музычны інструмент з 24 струнамі, які вісеў на грудзях; музыка надзяваў на пальцы адмысловыя кіпці і перабіраў струны’ (Варл.). Гл. тарбан.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лызба́н ’неслух, упарты чалавек’ (гор., Мат. Маг.). Відавочна, запазычана з польск. łycbań ’бадзяга, гультай’ або было ўтворана ад дзеяслова *лызбаніць, які з малапольск. u̯yz̦bańić še ’гультаяваць, марнаваць час’ < łycoń, łycåk < łycać ’скакаць, падскокваць’, як тарабаніць ’валачы’ (Слаўскі, 5, 382 і 383).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарна́біць ’валачы, цягнуць, несці з цяжкасцю’ (Скарбы), сюды ж, магчыма, тарнэ́піць ’валачы, несці, везці’ (карэліц., Нар. сл.). Мажліва, ад тараба́ніць 2 (гл.) з перастаноўкай зычных б (п) і н і пропускам галоснага або з экспрэсіўнай устаўкай з тараніць 3 ’несці’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bębnić
bębn|ić
незак.
1. барабаніць; біць у барабан;
2. разм. барабаніць; тарабаніць;
~ić na fortepianie — тарабаніць на піяніна;
3. разм. гаварыць; паўтараць; бубнець; разносіць (весткі, навіны);
o zdarzeniu ~ą w całym mieście — пра здарэнне гаворыць увесь горад
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)