гу́сеніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Шырокі металічны ланцуг, які надзяваецца на колы трактара, танка для лепшай праходнасці.

|| прым. гу́сенічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танк-амфі́бія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. танк-амфі́бія та́нкі-амфі́біі
Р. та́нка-амфі́біі та́нкаў-амфі́бій
Д. та́нку-амфі́біі та́нкам-амфі́біям
В. танк-амфі́бію та́нкі-амфі́біі
Т. та́нкам-амфі́біяй
та́нкам-амфі́біяю
та́нкамі-амфі́біямі
М. та́нку-амфі́біі та́нках-амфі́біях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экипа́жII (личный состав) экіпа́ж, -жа м.;

экипа́ж та́нка воен. экіпа́ж та́нка;

фло́тский экипа́ж воен., мор. фло́цкі экіпа́ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

танк-амфи́бия танк-амфі́бія, род. та́нка-амфі́біі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

браня́, -і́; ж.

1. У старыя часы: засцерагальнае металічнае адзенне воіна (панцыр, латы, кальчуга і інш.).

2. Ахоўная металічная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перыско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аптычная прылада для назірання за чым-н. з укрыцця, падводнай лодкі, танка і пад.

|| прым. перыско́пны, -ая, -ае і перыскапі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Та́нка ’вершаліна дрэва’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, да тонкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

экіпа́ж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Каманда, асабовы састаў карабля, самалёта, танка і пад.

Э. падводнай лодкі.

Э. верталёта.

2. Агульная назва лёгкіх рысорных пасажырскіх павозак (уст.).

|| прым. экіпа́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Чалавек, які ўмее страляць; хто страляе.

Меткі с.

2. Ваеннаслужачы стралковых або мотастралковых войск.

3. Ваеннаслужачы, які вядзе агонь з танка або самалёта.

С.-радыст.

4. Служачы ваенізаванай аховы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трак

(англ. track)

звяно гусеніцы трактара, танка і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)