tedy

уст. кніжн. такім чынам; у такім выпадку; значыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ра́дыё, нескл., н.

1. Спосаб перадачы і прыёму гукаў, сігналаў на адлегласць без правадоў пры дапамозе электрамагнітных хваль, што перадаюцца спецыяльнымі станцыямі.

Звязацца па р.

2. Прылада, апарат для прыёму гукаў такім чынам.

Правесці р.

3. Тое, што перадаецца такім спосабам (перадачы, музыка і пад.).

Слухаць р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіне́кдаха, -і, ДМ -дасе, ж. (спец.).

Стылістычны прыём, калі назва часткі выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот (напр., «галава» замест «чалавек»), а таксама слова і зварот, ужытыя такім чынам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

thereby [ˌðeəˈbaɪ] adv. fml такі́м чы́нам, з дапамо́гай гэ́тага;

He wished to travel and thereby study the customs of other countries. Ён хацеў падарожнічаць і такім чынам знаёміцца са звычаямі іншых краін.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ита́к союз такі́м чы́нам; (так вот) дык вось; (и вот) і вось; (следовательно) зна́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чын I м.

1. род. чы́ну (степень служебного положения) чин;

афіцэ́рскі ч. — офице́рский чин;

2. род. чы́на (чиновник) чин;

вышэ́йшыя чыны́ дыпламаты́чнага ко́рпуса — вы́сшие чины́ дипломати́ческого ко́рпуса

чын II: такі́м чы́нам вводн. сл. таки́м о́бразом;

які́м чы́нам — каки́м о́бразом;

найле́пшым чы́нам — наилу́чшим о́бразом;

гало́ўным чы́нам — гла́вным о́бразом;

грэ́шным чы́нам — гре́шным де́лом;

дзі́ўным чы́нам — удиви́тельным о́бразом;

не́йкім чы́нам — каки́м-то о́бразом;

пе́ршым чы́нам — пре́жде всего́; пе́рвым де́лом;

нія́кім чы́нам — нико́им о́бразом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зна́чыцца​II, зна́чыць​I пабочн. сл. разм. álso, dahér; déshalb, fólglich (такім чынам)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гры́жа, -ы, мн. -ы, грыж, ж.

1. Хвароба, звязаная з выпадзеннем часткі якога-н. унутранага органа за межы поласці, у якой ён знаходзіцца.

2. Выпучаны такім чынам орган.

|| прым. гры́жавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ірво́та і (пасля галосных) рво́та, -ы, ДМ (і)рво́це, ж.

Адвольнае вывяржэнне змесціва страўніка цераз рот, а таксама тое, што вывергнута такім чынам.

|| прым. ірво́тны і (пасля галосных) рво́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

accordingly

[əˈkɔrdɪŋli]

adv.

адпаве́дна; такі́м чы́нам; дзе́ля гэ́тага

to act accordingly — захо́ўвацца адпаве́дна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)