Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мікрако́см, ‑у, м.
1.Спец. Свет малых велічынь — атамаў электронаў і г. д.; проціл. макракосм.
2. У натурфіласофіі 16 ст. і ў некаторых старажытных філосафаў — чалавек, які з яўляецца цэнтрам вялікага свету — макракосму і таемна з ім звязаны.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і kosmos — свет.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Та́йны1 ’вядомы нямногім, загадкавы, таямнічы’ (ТСБМ, брасл., Сл. ПЗБ), ’скрытны (пра чалавека)’ (Ян.; люб., Жыв. НС), ’падпольны’ (Ласт.), ст.-бел.тайныи ’тайны’ (1457 г., КГС), сюды ж прыслоўе та́йна ’таемна, скрытна ад іншых’ (ТСБМ, Бяльк.), ’патаемна’ (Сл. ПЗБ), тайно ’тс’ (ТС). Укр.та́йный, рус.та́йный, стараж.-рус.таиныи ’тс’, польск.tajny, tajni, чэш., славац.tajný, серб.-харв.tȃjnī, старое славен.tajne ’тайны, схаваны’, ст.-слав.таинѣ ’таемна, скрыта’. Да прасл.*tajьnyjь, прыметнікавага дэрывата ад *tajьna, гл. тайна, таіць.
Та́йны2, та́йный ’танны’ (бяроз., ЛА, 3). Змена н > й у выніку дыялектнай дысіміляцыі падоўжанага санорнага. Аналагічны працэс з іншай субстытуцыяй зычных у тадны, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інко́гніта
(іт. incognito, ад лац. incognitus = непазнаны, невядомы)
1) таемна, скрытна, хаваючы сваё імя (з’явіцца і.);
2) прабыванне пад выдуманым імем (захоўваць сваё і.);
3) асоба, якая ўтойвае сваё сапраўднае імя (сустрэцца з і).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
héimlich
1.a (па)тае́мны, сакрэ́тны, таямні́чы
2.adv упо́тай, тае́мна, крадко́м;
~ tun* сакрэ́тнічаць, рабі́ць таямні́цу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РАЗУМО́ЎСКІЯ,
расійскі дваранскі род укр. паходжання, прадстаўнікі якога займалі значныя дзярж. і дыпламат. пасады ў 18—1-й пал. 19 ст. Вялі радаслоўную ад укр. казака Рыгора Розума, чыё змененае прозвішча (або мянушка) стала іх родавым прозвішчам. Найб. вядомы: сын Рыгора Розума Аляксей Рыгоравіч Р. (28.3.1709, с. Лемяшы Чарнігаўскай вобл., Украіна — 17.7.1771), граф.(1744), ген.-фельдмаршал (1756). З 1731 пеўчы прыдворнай укр. капэлы. Фаварыт, з 1742 таемна вянчаны муж імператрыцы Лізаветы Пятроўны. Адстойваў ва ўрадзе Расіі інтарэсы ўкр. казацкай старшыны, спрыяў аднаўленню гетманства на Левабярэжнай Украіне. З 1762 у адстаўцы. Яго брат Кірыла Рыгоравіч Р. (29.3.1728, нарадзіўся там жа — 15.1.1803), граф (1744), ген.-фельдмаршал (1764). Апошні гетман Левабярэжнай Украіны (1750—64). Прэзідэнт Пецярбургскай АН (1746—98; у час знаходжання за мяжой у 1766—98 яго замяшчалі дырэктары). У час гетманства абмежаваў у інтарэсах казацкай старшыны сял. пераходы, правёў суд. рэформу 1760—63, заахвочваў развіццё ўкр. культуры. Сын Кірылы Рыгоравіча Р. Аляксей Кірылавіч Р. (23.9.1748, С.-Пецярбург — 17.4.1822), граф. Міністр нар. асветы (1810—16). Яго брат Андрэй Кірылавіч Р. (2.11.1752, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна — 23.9.1836), князь (1815), дыпламат. З 1777 на дыпламат. службе. Рас. пасол у Аўстрыі (1790—99, 1801—07) і некат. інш. дзяржавах. Адзін з кіраўнікоў (першы ўпаўнаважаны) рас. дэлегацыі на Венскім кангрэсе 1814—15.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
cicho
1. ціха;
cicho jak makiem zasiał — мёртвая цішыня;
cicho! — ціха!; цішэй!;
2. сакрэтна; таемна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
underground
1.[,ʌndərˈgraʊnd]
adv.
1) пад зямлёю
2) тае́мна, падпо́льна
2.
adj.
1) падзе́мны
2) тае́мны, падпо́льны
3.[ˈʌndərgraʊnd]
n.
1) падзяме́льле n.
2) esp.Brit. падзе́мка f., мэтро́n.
3) падпо́льная арганіза́цыя; падпо́льле n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прыво́лле, ‑я, н.
1. Шырокае адкрытае месца; прастора. [Іван] чамусьці пазбыўся ўсіх сваіх ранейшых трывог і на гэтым лугавым прыволлі проста акрыяў душой.Быкаў.Пасля палявога прыволля кожная рэч ціснула на .. [Льва Раманавіча], ад дарагіх дываноў пахла пылам.Асіпенка.Сядзяць яны [Васіль і Алеся] побач на возе, Размову таемна вядуць, А коні з сяла па дарозе Прыволлем палеткаў брыдуць.Калачынскі.Гарачае сэрца На родным прыволлі, Радзіма, заўсёды Напоўню табой.Іверс.
2.перан. Адсутнасць якіх‑н. абмежаванняў; свабода, воля. [Лабановіч:] — А што? Вось бачыце. Ніякая іншая служба не дае такога прыволля.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)