Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ого́, выкл.
1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне. Ого, колькі рыбы налавілі. Ого! Які ты вялікі.
2. Ужываецца пры выказванні пярэчання. — Ого, — не згаджаецца Іван, — усё вам ды вам!Якімовіч.[Шэмет:] — А ты так зрабі, каб не трэба было табою камандаваць, каб з табою раіліся. [Мацвей:] — Ого, яна параіцца.Лобан.
3. Тое, што і о-го-го (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.
Разм. Быць у непрыязных адносінах. [Ціток:] — Не дай божа, ці ж мы ўвесь век з табою варагаваць будзем?Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПУШКА́Р (Мікалай Мікітавіч) (8.5.1919, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 29.12.1993),
бел. мастак-кераміст. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскае маст. вучылішча (1937). Яго работы выкананы ў мяккіх акруглых формах, з натуральных матэрыялаў (пераважна шамот, тэракота), вызначаюцца лірычнасцю, выразным псіхалагізмам, добрым веданнем нар. традыцый, часта гумарыстычнай трактоўкай сюжэтаў і персанажаў. Сярод твораў: «Беларуская бульба», «Браткі-беларусы» (абодва 1966), «Мы з табою, як рыбка з вадою», «Дамашняя баталія» (абодва 1975), «Паляшук-пясняр» (1976), «Дударыкі-дудары» (1978), «Кум і кума» (1979), «Палескія напевы» (1980), «Мой родны кут» (1981), «Сон палешука» (1982), «Гарманіст», «Музыка» (абодва 1983), «Несцерка» (1984), «Сямейны хор» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКУ́ЛАЎ (Сяргей Васілевіч) (н. 13.9.1922, в. Емяльянаўская Валагодскай вобл., Расія),
рускі паэт. Скончыў Валагодскі пед.ін-т (1951). У 1968—89 гал. рэдактар час. «Наш современник». Друкуецца з 1936. Аўтар зб-каў паэзіі «Заваяванае шчасце» (1949), «Зялёны цэх» (1954), «Плуг і баразна» (1974, Дзярж. прэмія РСФСР імя А.М.Горкага 1974), «Вогнішча, якое грэла цябе» (1975), «Усходы» (1982), паэм «У завею» (1955), «Табою б ён ганарыўся...» (1957), «Пераадоленне» (1962), «Іў-гара» (1970), «Застаўся ў полі след» (1978), «Споведзь» (1980), кніг нарысаў. Лірыка Вікулава адметная глыбінным пранікненнем у нар. душу, спробай асэнсавання сацыяльных, духоўных і патрыятычных яе пачаткаў, лірычнай напеўнасцю, набліжанасцю да фальклору.
Літ.:
Коробов В.И. Сергей Викулов. М., 1980;
Оботуров В.А. Сергей Викулов: Страницы жизни, страницы творчества. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЗАІ́ЗМ,
слова або выраз з гутарковай мовы, афіцыйна-дзелавога, навуковага і інш. стыляў мовы, што ўведзены ў тэкст паэтычнага твора і рэзка выдзяляюцца ў ім. Напр., у А.Пушкіна: «...я снова счастлив, молод, Я снова жизни полн — такой мой организм (Извольте мне простить ненужный прозаизм)». У бел. паэзіі выкарыстоўваецца як маст. прыём, які ўносіць у тэкст твора нечаканае, адрознае ад агульнай танальнасці, часцей камічнае (іранічнае, гумарыстычнае) адценне:
Чужой любві я не зайздрошчу:
Тут са сваёю нелады:
Я ў сэрцы ёй даю жылплошчу,
ды ў ім утульна не заўжды.
(А.Куляшоў. «Чужой любві я не зайздрошчу...»)
Эх, правадніца, правадніца,
Люблю я твой вандроўны дом.
Хачу з табою парадніцца,
Зрабіцца паўправадніком.
(П.Панчанка. «Паўвека... Гэта шмат — паўвека...»)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пабарука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Падужацца, пабароцца з кім‑н. Пабарукацца з таварышам.//перан. Пазмагацца з кім‑, чым‑н. [Сцёпка:] «Ну, балота, пабарукаемся з табою, патрывожым твой спакой!»Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пералі́ўчаты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і пералівісты. Нясмелае шчоўканне салаўя перайшла ў звонкую, пераліўчатую трэль.Стаховіч.Не шэры палявы каменьчык перад табою, а празрысты самацвет, багаты пераліўчатай ігрою граней.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
батра́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Працаваць батраком, жыць батрацкім жыццём. — А бог? — Мана і бог. Чаму ён нам з табою, Скажы, не дапамог? Чаму, калі батрачыў, Ён мне не даў зямлі?Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саладзі́ны, ‑дзін; адз.няма.
Гушча, якая застаецца пасля вінакурэння, піваварэння і ідзе на корм жывёле. З табою чорт піва варыў, а саладзін адрокся.Прыказка.
•••
(Знацца, разбірацца) як свіння на саладзінахгл. свіння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)