сіпата́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сіпата́
Р. сіпаты́
Д. сіпаце́
В. сіпату́
Т. сіпато́й
сіпато́ю
М. сіпаце́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

husky [ˈhʌski] adj. сіпа́ты, хры́плы (пра чалавека або яго голас)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

асі́плы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў чысціню і гучнасць голасу; сіпаты. Асіплыя гудкі. □ Глухаватым, асіплым голасам.. [Андрэй Іванавіч] запеў калыханку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chrypliwy

хрыплы; сіплы; сіпаты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zdarty :

zdarty głos — сіпаты (сарваны) голас

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сіпата́ ж Hiserkeit f -;

крыча́ць да сіпаты́ sich hiser schrien*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сіпава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху сіпаты, сіплы. — Хораша ў нас на Волзе! — вымаўляе падарожны грудным, трохі сіпаватым голасам. Багдановіч. Яшчэ некалькі хвілін і гэтая сіпаватая песня паравоза абарвалася, прыціхла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сарваць ​1.

2. у знач. прым. Ахрыплы, сіпаты ад празмернага напружання (пра голас). Сарваным, асіплым голасам.. [дзяўчынка] крычала ўжо ледзь чутна: — Мама, мамачка! Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіпата́, ‑ы, ДМ ‑паце, ж.

1. Уласцівасць і стан сіпатага; сіпатыя гукі. Ад натугі.. голас [хлопчыка] то бадзёра ўзлятаў, то з сіпатой спадаў. М. Ткачоў.

2. Адчуванне сухасці ў горле, што перашкаджае яснасці, выразнасці мовы. Сіпата ў горле. Крычаць да сіпаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіплы, сіпаты, асіплы, хрыплы, хрыплівы, хрыпаты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)