Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.) 
сіне́цца, ‑еецца; незак.
Разм. Тое, што і сінець (у 2 знач.). Сінеўся бор, цякла вада, Скрозь пахла мёдам і травою... Багдановіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
błękitnieć
незак. блакітнець; сінець
 Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.) 
засіне́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць сінець, зрабіцца сінім. Летам, калі толькі пачало красаваць жыта.., засінелі першыя валошкі. Ракітны.
2. Вылучыцца сваім сінім колерам, паказацца (пра што‑н. сіняе). Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу. Ракітны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ На́псінь ’дрэва, пасінеўшае ці пачарнеўшае ад вільгаці’ (Нас.), напеніць ’пасінець ад вільгаці, макраты’ (Нас.). Гл. псініць ’намакаць да гніення, прымаць сіні колер (пра дрэва)’, паводле Насовіча (Нас., 316), да пасінець; хутчэй да псінь ’непрыемны пах; гніль’: Гето дерево псинь (Нас.), параўн. псіна ’сабачае мяса; дрэнны пах’; параўн. сапсёлы ’састарэлы, слабы’, усё да пёс© магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне з сіні, сінець.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
сине́ть несов., в разн. знач. сіне́ць;сине́ют зи́мние леса́ сіне́юць зімо́выя лясы́;
ру́ки сине́ют от хо́лода ру́кі сіне́юць ад хо́ладу;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
за́цемна, прысл.
1. Да світання, пакуль яшчэ цёмна. Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень. Адамчык. Галя мала і бачылася з Вадзімкам: зацемна бегла на ферму і вярталася таксама прыцемкам ужо. Сабаленка.
2. Разм. Пасля змяркання; прыцемкам. Улетку зацемна вернешся з поля, не паспееш павячэраць, як песні клічуць цябе з хаты. Сяргейчык.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)