Разм. Тое, што і сярмяга. Яўхімка доўга не выходзіў з нашай хаты. Я ўжо азыз на холадзе, чакаючы яго. Нарэшце паказалася захутаная ў сярмяжыну маленькая постаць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сермя́гаж., уст.
1. саматка́нае сукно́;
2.(одежда) сві́тка, -кі ж.; сярмя́га, -гі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сярмя́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Разм. Тое, што і сярмяга. У казцы пра Несцерку, палескага мужыка ў несамавітай сярмяжцы і лазовых лапцях, але з прыроднай хітрынкай у вачах, .. [народ] славіў розум і дасціпнасць.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярмя́жкаж.памянш.гл.сярмяга;
◊
свая́ сярмя́жка не ця́жка≅Éigene Lst ist nicht schwer
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ся́слы ’ліпавая кара, лыка’ (Мат. Гом.). Відаць, фанетычна дэфармаванае свя́сла ’нізка лыка’ (гл.), параўн. аналагічныя змены ў сёкар, сёкроў (Сл. Брэс.) і вынік адваротнага працэсу ў свермега ’сярмяга’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяра́к ’шэры заяц, русак’ (Нас.), ’сярмяга, світка з шэрага сукна’ (Нас.), серя́к ’тс’ (Растарг., Шымк. Собр.), сірак ’тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Суфіксальнае ўтварэнне ад серы2 (гл.), параўн. шэры, шарак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
або́ра1, ‑ы, ж.
Вераўчаны або раменны шнур пры лапцях для прывязання іх да нагі. У пакоі селянін азірнуўся на бакі і, развязаўшы аборы з лапця, дастаў з-пад анучы лісток паперы.Мурашка.Мокрыя аборы рэзалі ногі, ціснула на плечы сярмяга.Каваль.
або́ра2, ‑ы, ж.
Вялікае памяшканне для жывёлы; кароўнік. З краю, на ўзгорку, былі заўсёды добра відаць доўгія будыніны калгасных абор і свірнаў.Мележ.У свінарніках пішчаць парасяты, рыкае цельная карова, дзесьці ў аборы...Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сукма́н ’бурка, світка’ (Сцяшк., Скарбы, Бес.), ’адзенне з сукна’ (Шат.), ’суконнае верхняе адзенне’ (у мясцовасцях са шляхецкім насельніцтвам) (Малчанава, Мат. культ., 153), сукма́ны ’світкі’ (гродз., Сл. ПЗБ), сукма́нка ’кароткая жаночая верхняя вопратка’ (гродз., Сл. ПЗБ), ’адрэзак суконнай тканіны’ (Сл. рэг. лекс.). Ст.-бел.сукманъ ’світка, сярмяга’ (Ст.-бел. лексікон) Булыка (Лекс. запазыч., 115) праз стараж.-рус.сукманъ узводзіць да чув. səkman < цюрк.čekman; Жураўскі (Цюркізмы, 94) лічыць запазычаннем праз польскую непасрэдна з турэцкай. Параўн. укр.сукма́н, сукма́на ’бурка, світка’, рус.сукма́н ’суконны кафтан або сарафан’, ст.-рус.сукманъ (1671 г.) ’сукно’, польск.sukman(a) ’світка, сярмяга’, балг.сукма́н ’шарсцяная спадніца’, чукма́н ’тс’ (лічацца прабалгарскімі словамі). Этымалогія спрэчная. Мяркуецца, што слова спрадвечнаславянскае і роднаснае скаць, сука́ць, сукно; у словаўтваральных адносінах спасылаюцца на рус.дурма́н, польск.lochman; гл. Фасмер, 3, 799 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 470–471. На думку іншых даследчыкаў (Радлаў, 4, 799; Расянен, ZfslPh, 20, 448; Каліма, RLS, 133; Брукнер, 525), слова запазычана праз чув. səkman, səxman з цюркскай групы моў. Гл. яшчэ Анікін, 510 (са ст.-цюрк.sökmän ’мянушка, якую давалі асілкам і героям’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гу́ня ’папона, чапрак’ (Нас.), ’вялікая цёплая хустка’ (Шатал.), гунька ’тс’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.), ’самаробная посцілка’ (Сцяшк.), ’посцілка’ (Жд. 2). Рус.гу́ня ’пашарпанае адзенне’, укр.гу́ня ’сярмяга’, балг.гуня ’плашч’, польск.gunia ’верхняе адзенне з грубага сукна і г. д.’ Прасл.*gunʼa, *guna. Лічыцца прасл. запазычаннем з невядомай крыніцы. Агляд версій у Слаўскага, 1, 378–379; параўн. яшчэ Фасмер, 1, 475. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 175–177. Ст.-бел.гуня ’коўдра’. Булыка (Запазыч., 86) прыводзіць як запазычанне з польск.gunia.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЕ́ПЕЛЬСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення Падзвіння. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Лепельскім, Ушацкім, Чашніцкім р-нах. Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух. Кашуля мела тунікападобны або з прамымі плечавымі ўстаўкамі крой, сціплае аздабленне вузкімі паскамі чырвона-чорнага геам. арнаменту на рукавах і плечавых устаўках. Спадніцу (саян, дрыліх, андарак, шарак) шылі з 3—4, у заможных сялян з 7 полак пярэстых або аднаколерных даматканых тканін у блакітна-белым, сіне-фіялетавым, вохрыста-чырвоным каларыце, фартух з 1—3 полак кужэльнага палатна аздаблялі ўзорыстым ткацтвам (пераборы), вышыўкай (мярэжка), карункамі. Галаўныя ўборы — намітка, чапец, хустка, вянок, карона (галаўны ўбор дзяўчыны-мяшчанкі накшталт падвічкі з парчы, расшытай бліскаўкамі) і інш. Мужчынскае адзенне складалі кашуля (насілі навыпуск, падпяразвалі поясам ці дзягай), нагавіцы, камізэлька з чорнай або цёмна-сіняй крамнай тканіны. Галаўныя ўборы — саламяны або лямцавы капялюш, белая магерка, картуз. Верхняе мужчынскае і жаночае адзенне — армяк, сярмяга, світка, кажух.
Літ.:
Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Лепельскі строй. Цясляр з Лепеля. Канец 19 ст.