Вы́селкі (БРС), вы́селак ’выселкі’ (слаўг., Яшк.). Рус. вы́селки. Ад вы́селіць (гл. сяліць) з суф. ‑к‑, ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

водворя́ть несов.

1. сялі́ць, пасяля́ць; змяшча́ць; ста́віць; садзі́ць;

2. устанаўля́ць, наво́дзіць; см. водвори́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Насяле́нец ’жыхар’ (Сл. ПЗБ), населёнец ’наежджы’ (ТС), рус. дыял. населёнец ’пасяленец, каланіст’. Да насяліць, гл. сяліць; дакладная словаўтваральная паралель славен. naselje‑ пес ’пасяленец, каланіст’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sadowić

незак.

1. саджаць, садзіць, рассаджваць;

2. уст. сяліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

поселя́ть несов.

1. сялі́ць, пасяля́ць;

2. перен. се́яць; (возбуждать, вызывать в ком-л.) выкліка́ць;

поселя́ть вражду́ се́яць варо́жасць;

поселя́ть трево́гу выкліка́ць (се́яць) трыво́гу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

osadzać

незак.

1. сяліць, пасяляць;

2. прызначаць; саджаць (у турму);

3. наносіць;

4. насаджваць, асаджваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сялі́ба ’населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.)’ (ТСБМ), ’двор, месца з жылым памяшканнем і прыналежнымі да яго пабудовамі і агародам’, ’жытло, дамоўка’, ’пасяленне’ (Ласт.), ’селішча’, ’месца пасялення’ (Мядзв., Шн. 2, Нік., Оч., Сержп. Прымхі), ’сядзіба’ (Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Яшк., Бяльк.), сялі́бішча ’месца, дзе была сядзіба’ (Сл. ПЗБ). Да сяліць, па ўзору сядзіба (гл.) з суф. ‑іба, якому прыпісваецца балтыйскае паходжанне, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 130; Мартынаў, SlW, 66 і інш.; параўн. больш раннія формы сялі́дба (сели́дба) ’будоўля’ (Нас., Шымк. Собр.), ст.-бел. сели́дьба ’пасяленне’ (Козыраў, Очерки, 171), рус. наўг., пск. сели́тьба ’сядзіба’, макед. сели́дба ’перасяленне’ і пад., селідзе́бнэ ’вялікі прысядзібны ўчастак’ (лун., Выг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сялі́цца, сялюся, селішся, селіцца; незак.

1. Уладжвацца на незаселеных месцах; атрымліваць месца для жыхарства. Людзі, якія сяліліся спачатку толькі на адкрытых месцах, па цячэнню вялікіх рэк, пачалі ўсё глыбей пранікаць у самыя нетры дзікіх і непрыступных лясоў. В. Вольскі. У горадзе самая жывая вуліца — гэта Шасэйная. Ля яе ўсё народ дзелавы селіцца, гандлёвы. Галавач. // Пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак. Няўтульная хаціна проста пуставала: ніводная, нават бежанская, сям’я не рашалася ў ёй сяліцца хоць бы часова. Лось. // Пра птушак, жывёл і пад. А .. [сава] ўсё роўна кожны год сялілася толькі ў тым дупле. Кірэйчык.

2. перан. Узнікаць, папаўняць (пра пачуцці, настрой і пад.). Аднак не адна толькі ўдзячнасць селіцца ў маім сэрцы. Васілевіч.

3. Зал. да сяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)