вялікае марское паруснае судна (3—5 мачтаў) з косымі парусамі на кармавой бізань-мачце і прамымі на астатніх. Буйнейшы з сённяшніх баркаў — рас. вучэбнае судна «Сядоў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦВЯ́ГІ, ятвягі, судовы, судзіны,
група зах.-балцкіх плямён, якія ў 1-м — пач. 2-га тыс.н.э. жылі на тэр. паміж Нёманам на У, р. Нараў і Вял. Мазурскімі азёрамі на 3. Даследчыкі Е.Антаневіч, Ф.Д.Гурэвіч, А.Камінскі, Г.Лаўмянскі тэрыторыю Я. абмяжоўвалі раёнамі Сувалкаў і найбліжэйшымі да іх землямі; Ю.У.Кухарэнка, В.В.Сядоў і інш. ў склад яцвяжскай тэр. ўключаюць Падляшша, Берасцейскую зямлю і частку Верхняга Панямоння. Сядоў лакалізуе яцвяжскае племя дайнова на правабярэжжы Верхняга Нёмана. Упершыню Я. ўпамінаюцца ў рус. летапісах у 10 ст. Сярод пасольства Русі ў Візантыі пад 944 названы «ятвяг Гунарев». Да 983 адносіцца першае паведамленне пра ваенны паход кіеўскага кн. Уладзіміра на яцвяжскія землі. Апошнія звесткі пра Я. у рус. летапісах датуюцца сярэдзінай 13 ст., у польскіх храністаў — 15—16 ст.Асн.археал. помнікі, звязаныя з Я., — каменныя курганы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРЭ́Я,
старажытны горад на Беларусі, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 — пач. 15 ст.). Археолаг В.В.Сядоў атаясамлівае Астрэю з г.п. Астрына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., за 1,5 км на ПдУ ад якога ёсць гарадзішча Кульбачына 11—14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЗЕ ВО́СТРАЎ,
нізінны востраў у паўн.ч. Карскага м., тэр. Расіі. Пл. 288 км². Выш. да 22 м. Складзены з марскіх пяскоў і глін. Расліннасць арктычнай тундры. Адкрыты ў 1930 экспедыцыяй на параходзе «Георгій Сядоў» і названы ў гонар У.Ю.Візе, які ў 1924 тэарэтычна абгрунтаваў існаванне гэтага вострава. Палярная станцыя (з 1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬБА́ЧЫНА,
гарадзішча 10—13 ст. каля в. Кульбачына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. У выніку даследаванняў выяўлены развалы печаў-каменак, жал. прылады працы і зброя, ганчарная кераміка, упрыгожанні і інш.Рас. археолаг В.В.Сядоў, які ў 1968 даследаваў помнік, лічыў яго стараж.г.Астрэя. Аднак раскопкі на беразе воз. Астрые (Пскоўская вобл., Расія), праведзеныя экспедыцыяй Эрмітажа, навукова даказалі месцазнаходжанне там летапіснай Астрэі. На Пн ад вёскі і Пд ад гарадзішча К. захаваліся 2 курганныя могільнікі (5 і 4 насыпаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ Аляксандр Пятровіч (30.8.1905, г. Гарадок Віцебскай вобл. — 12.1.1988),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1945). У Чырв. Арміі з 1926. Са жн. 1937 карабельны ўрач на ледаколе «Георгій Сядоў»; у жн. 1937 — студз. 1940 у час 812-дзённага дрэйфу ледакола ў Паўн. Ледавітым акіяне дзякуючы намаганням С. члены экіпажа не захварэлі на цынгу і вытрымалі маразы, ён таксама актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх работах на ледаколе і льдзіне. У Вял.Айч. вайну ў ліп.—вер. 1941 удзельнік баёў на Ленінградскім фронце. Да 1959 на ваенна-мед. службе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕВЯРЭ́СК,
летапісны горад, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» у канцы 14 ст. сярод гарадоў ВКЛ. У даследчыкаў няма адзінага пункту гледжання наконт месцазнаходжання Вевярэска: рус. гісторык М.М.Ціхаміраў адносіў яго да загадкавых; археолаг В.В.Сядоў атаясамліваў з гарадзішчам каля в. Касцянёва Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. і лічыў, што назву атрымаў ад р. Ваверка, якая працякае за 16—18 км ад пасялення. Магчыма, летапісны Вевярэск існаваў на месцы сучаснай в. Ваверка Лідскага р-на, якая размяшчаецца на беразе р. Ваверка. У дакументах 16 ст. ўпамінаецца пад назвай Гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДЗВЕ́ЦКІ Іосіф Маркавіч (23.6.1908, г. Магілёў — 26.12.1959),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў 1-ы курс Прамакадэміі (1941). Працаваў машыністам на ледаколе «Ярмак», які ў 1938 удзельнічаў у выратаванні ледакольных параходаў «Садко», «Малыгін», «Георгій Сядоў». Апошні карабель вывесці з лядовага палону не ўдалося, таму частку яго экіпажа замянілі чл. «Ермака». У цяжкіх умовах 812-дзённага дрэйфу экіпаж з 15 маракоў, у т. л. Н., правёў цыкл назіранняў у недаследаванай частцы Арктычнага басейна, за што кожнаму з іх было прысвоена званне Героя Сав. Саюза. У Вял.Айч. вайну з 1943 на фронце. Пасля вайны ў Запаляр’і, загінуў на палярнай станцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВА́НАЎ Барыс Мікалаевіч (8.5.1904, Масква — 22.9.1972),
расійскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1948). Вучыўся ў 4-й студыі МХТ. З 1924 акцёр МХАТ. З 1950-х г. выступаў і як рэжысёр. Творчасць вызначалася яркім тэмпераментам, рамант. узнёсласцю, спалучэннем сатырычнасці знешняга малюнка ролі з глыбокім лірызмам, імкненнем да выяўлення супярэчлівасці характараў герояў. Сярод тэатр. роляў: Наздроў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Кудраш («Навальніца» А.Астроўскага), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Дзмітрый Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Ламаносаў («Ламаносаў» У.Іванава), Кімбаеў («Страх» А.Афінагенава), Швандзя («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Паставіў спектаклі «Браты Карамазавы» (з П. і В. Маркавымі), «Ягор Булычоў і іншыя» (1964), «Чайка» Чэхава (1969). Лепшыя ролі. ў кіно: Дуброўскі («Дуброўскі», 1936), Пажарскі («Мінін і Пажарскі», 1939), Руднеў («Крэйсер Вараг», 1947), Пацёмкін («Адмірал Ушакоў», 1953), Сядоў («Ступень рызыкі», 1969). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1947, 1949, 1950, 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ЧЫНСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён, якія ў 3-й чвэрці 1-га тыс.н.э. (храналаг. рамкі: канец 4—9 ст., найб. абгрунтаваная дата 5—7 ст.) насялялі большую частку бас. Дзясны, Сейма, вярхоўяў рэк Сула і Псёл, Гомельскае і Магілёўскае Падняпроўе, ніжняе цячэнне Бярэзіны, левабярэжжа Прыпяці ад вусця Пцічы да зліцця з Дняпром. Назва ад гарадзішча каля в.Калочын Рэчыцкага р-на. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем і хатнімі промысламі. Асн. тыпам пасяленняў былі неўмацаваныя селішчы; нешматлікія гарадзішчы служылі сховішчамі на выпадак ваен. небяспекі. Жыллё — аднакамерныя паўзямлянкі зрубнай ці слупавой канструкцыі (часта з апорным слупам у цэнтры), чатырохвугольныя ў плане. Характэрны адкрытыя агнішчы, трапляюцца печы-каменкі. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі пахаванняў на бескурганных і курганных могільніках, пахаванні урнавыя і ямныя. Насельніцтва вырабляла ляпныя гаршкі пераважна слоіка- і цюльпанападобных рабрыстых форм, а таксама прылады працы і зброю з жалеза, бронзавыя ўпрыгожанні і інш. Этнічная прыналежнасць К.к. спрэчная: В.В.Сядоў, І.П.Русанава, А.Р.Мітрафанаў, В.Б.Перхаўка адносяць яе да балтаў; П.М.Траццякоў, Э.А.Сымановіч, Я.А.Гаруноў, Л.Д.Побаль — да славян.