Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЯН ЧЖУ, Ян Цзы-цзюй,
Ян Шэн (прыкл. 440—360 або 414—334 да н.э.),
старажытнакітайскі мысліцель-вальнадумец. Падарожнічаў, прапаведаваў сваё вучэнне, меў паслядоўнікаў. Яго творы не захаваліся; пра погляды можна меркаваць выключна па фрагментах у творах яго ідэйных праціўнікаў і па раздзеле «Я.Ч.» даоскага трактата «Ле-цзы». Я.Ч. абвяшчаў ідэі сябелюбства, каштоўнасці зямнога жыцця, прыродных жаданняў і асалод, пагарды да славы, шанаванняў і вонкавых рэчаў. Зыходзячы з наіўна-матэрыяліст. уяўленняў, Я.Ч. выступаў супраць веры ў бессмяротнасць, лічыў смерць натуральнай і непазбежнай з’явай, як і жыццё. Быў праціўнікам Канфуцыя, якога лічыў «самым бесталковым і мітуслівым з усіх людзей».
Літ.:
Древнекитайская философия. Т. 1. М., 1972;
Атеисты, материалисты, диалектики древнего Китая. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
egoism
[ˈi:goʊ,ɪzəm]
n.
1) эгаі́зм -у m., эгаісты́чнасьць f., сябелю́бстваn.
2) зазна́йства n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
эгаі́зм
(фр. égoïsme, ад лац. ego = я)
сябелюбства, клопат толькі пра свае інтарэсы (проціл.альтруізм).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
эгаі́зм, ‑у, м.
Перавага сваіх асабістых інтарэсаў пад інтарэсамі іншых людзей або грамадства; сябелюбства. Асаблівыя намаганні камсамольскіх арганізацыій павінны быць накіраваны.. на выхаванне іх [юнакоў і дзяўчат] у духу камуністычнай маралі, нецярпімых адносін да праяўленняў эгаізму, мяшчанства, абывацельшчыны, да парушэнняў норм сацыялістычнага супольнага жыцця.Машэраў.Абыякавыя адносіны да людзей, да чалавека працы ёсць страшэнны эгаізм.Пестрак.
[Фр. égoïsme ад лац. ego — я.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАЗУ́МНАГА ЭГАІ́ЗМУ ТЭО́РЫЯ,
этычная канцэпцыя, якая абгрунтоўвае ідэю, што асновай дабрачыннасці чалавека з’яўляецца «разумнае сябелюбства» (П.Гольбах) або правільна зразуметы прынцып асабістай выгоды (не толькі матэрыяльнай, але і духоўнай — ганарыстасць і да т.п.). Зыходзіць з неабходнасці навучыць чалавека разумець свае інтарэсы «разумна», кіравацца запатрабаваннямі сапраўднай «прыроды»; а не адмаўляцца ад эгаізму. Калі грамадства будзе ўладкавана таксама «разумна», то інтарэсы і асобных індывідаў не будуць сутыкацца з інтарэсамі інш. людзей і грамадства. Элементы такога вучэння ўзніклі яшчэ ў старажытнасці (Дэмакрыт, Эпікур, некат. сафісты), атрымалі развіццё ў эпоху Адраджэння. Найб. поўна ідэі «разумнага эгаізму» сфармуляваны ў 18 ст.франц. асветнікамі, напр., у працах К.Гельвецыя. Яны скіраваны супраць хрысціянска-рэліг. маралі з уласцівым ёй заклікам да адмаўлення ад свецкіх даброт і безумоўнага падпарадкавання індывіда царк.-феад. іерархіі. Аналагічныя ідэі развіваў ням. філосаф 19 ст. Л.Феербах. Радыкалізаваны варыянт Р.э.т. абгрунтоўваў М.Г.Чарнышэўскі: неабходнасць свядомага падпарадкавання асабістай выгоды агульнай справе, ад поспеху якога ў рэшце выйграе і асабісты інтарэс індывіда. Уплыў Р.э.т. адбіўся на ідэйным змесце бел. Асветніцтва, у прыватнасці на этычных поглядах І.Я.Быкоўскага. Канцэпцыі «разумнага эгаізму» вынікаюць з прынцыпаў антрапал. філасофіі, якая бачыць крыніцы маральнасці ў самім чалавеку, незалежна ад яго ўключэння ў сістэму пэўных грамадскіх адносін. Р.э.т. не знаходзіць свайго прызнання ў грамадствах, дзе безумоўны прыярытэт аддаецца грамадскім інтарэсам, але культывуецца на пажыўнай глебе. сац. умоў там, дзе актывізуецца прыватны інтарэс.