Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
смыслово́йсэ́нсавы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
semantic
[səˈmæntɪk]
adj.
1) сэ́нсавы
2) сэманты́чны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аксю́маран, ‑а, м.
Стылістычны прыём наўмыснага спалучэння слоў процілеглага сэнсу, у выніку чаго ўзнікае новы сэнсавы змест (белая варона, гаючы боль).
[Грэч. axýmoron — дасціпна-недарэчнае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
semántischaлінгв. семанты́чны, сэ́нсавы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АГО́ГІКА (ад грэч. agoge адвод, аднясенне),
у музычным выкананні невялікія, часам не пазначаныя ў нотным тэксце адхіленні ад тэмпу і метра. У вак. музыцы садзейнічае гнуткасці, выразнасці выканання, падкрэслівае матыўнае чляненне, гарманічную структуру твора, сэнсавы змест.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
znaczeniowy
сэнсавы;
odcień znaczeniowy — сэнсавае адценне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДЭСКРЫ́ПТАР (позналац. descriptor ад describo апісваю),
лексічная адзінка (слова ці словазлучэнне) інфарм.-пошукавай мовы ў ЭВМ. Апісвае асн.сэнсавы змест дакументаў, структуру даных або праграму; служыць таксама для фармулявання інфарм. запыту пры пошуку дакументаў у інфарм.-пошукавай сістэме (гл.Інфармацыйны пошук). У якасці Д. можна выбраць любое (звычайна найб. характэрнае) ключавое слова (групу слоў) ці лічбавы код. Мнагазначным словам адпавядае некалькі Д., сінонімам — адзін Д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аксю́маран, аксі́маран
(гр. oksymoron = дасціпна-бязглуздае)
стылістычны прыём наўмыснага спалучэння семантычна процілеглых слоў, у выніку чаго ўзнікае новы сэнсавы змест (напр. гаючы боль, звонкая цішыня).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КУЛЬМІНА́ЦЫЯ (ад лац. culmen вяршыня),
1) у літаратурным творы — найбольш напружаны момант у развіцці дзеяння, вырашальны, пераломны момант ва ўзаемаадносінах, сутыкненнях герояў або паміж героем і абставінамі. У К. раскрываецца вастрыня канфлікту, што рэалізуецца ў сюжэце твора. К. найлепш выяўляецца ў творах эпічных і драм. жанраў. Напр., у апавяданні Я.Коласа «Малады дубок» К. — сцэна прызнання Андрэя Плеха ляснічаму аб пакражы ў панскім лесе. У навеле К. звычайна перанесена бліжэй да фіналу, уяўляе сабой кантрастную сітуацыю ў адносінах да нечаканай развязкі; у рамане ці драме развязка пасля К. адбываецца паступова. У творах вял. формы кожная сюжэтная лінія мае сваю К.
2) У музыцы — момант найвышэйшага напружання ў муз. творы ці якой-н. адносна завершанай яго частцы. Прысутнічае ва ўсіх узроўнях формы музычнай (свае К. ўзнікаюць у фразе, сказе, перыядзе і інш.), і таму форма твора — сістэма кульмінацый. К. мелодыі ці ўсяго твора звычайна знаходзіцца паблізу ад пункта залатога сячэння (напр., гук ці група гукаў, якія ўтвараюць рэгістравую вяршыню ў 2-й пал. меладычнай пабудовы; працяглая кульмінацыйная зона ў санатнай форме на мяжы распрацоўкі і рэпрызы). Гал. (генеральная) К. ўтварае сэнсавы цэнтр твора перад прынцыповым завяршэннем формы. У арганізацыі К. могуць удзельнічаць усе муз.-выразныя сродкі: гукавышыннасць. гучнасная дынаміка, метрычныя акцэнты, ладавая няўстойлівасць, фактура, аркестроўка і інш. К. музычна-сцэн. твора фарміруецца ў адпаведнасці з агульнымі законамі драмы (гл.Драматургія музычная).