подти́брить сов., груб., прост. сцягну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасця́гваць, -аю, -аеш, -ае і пасцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Сцягнуць усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. галлё ў кучы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сты́рить сов., груб., прост. спе́рці, сцягну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МНАГАЗВЯ́ЗНАЯ ВО́БЛАСЦЬ у матэматыцы,

вобласць, у якой існуюць замкнутыя крывыя, што не сцягваюцца ў пункт у межах гэтай вобласці. Напр., кальцо, дэкартавы каардынаты пунктаў якога задавальняюць няроўнасцям r​2<x​2+y​2<R​2, дзе 0<r<R. Гл. таксама Адназвязная вобласць.

Мнагазвязная вобласць (пункцірам пазначана крывая, якую нельга сцягнуць у пункт у межах вобласці).

т. 10, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

засупо́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.

Сцягнуць клешчы хамута супоняй пры запраганні каня.

|| незак. засупо́ньваць, -аю, -аеш, -ае і супо́ніць, -ню, -ніш, -ніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саскра́бнуць

‘незаўважна сцягнуць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. саскра́бну саскра́бнем
2-я ас. саскра́бнеш саскра́бнеце
3-я ас. саскра́бне саскра́бнуць
Прошлы час
м. саскра́бнуў саскра́бнулі
ж. саскра́бнула
н. саскра́бнула
Загадны лад
2-я ас. саскра́бні саскра́бніце
Дзеепрыслоўе
прош. час саскра́бнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

насупо́ніць

‘сцягнуць клешчы хамута супоняй пры запраганні каня’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. насупо́ню насупо́нім
2-я ас. насупо́ніш насупо́ніце
3-я ас. насупо́ніць насупо́няць
Прошлы час
м. насупо́ніў насупо́нілі
ж. насупо́ніла
н. насупо́ніла
Загадны лад
2-я ас. насупо́нь насупо́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час насупо́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АДНАЗВЯ́ЗНАЯ ВО́БЛАСЦЬ у матэматыцы,

адкрытая ці замкнутая вобласць, у якой любы замкнуты контур можна неперарыўна сцягнуць у пункт, не выходзячы за мяжу вобласці. Для любой замкнутай неперарыўнай крывой, якая належыць адназвязнай вобласці, частка плоскасці, якая абмежавана гэтай крывой, належыць вобласці. Адназвязнай вобласцю з’яўляецца, напр., інтэрвал, сегмент, круг, шар (адкрытыя ці замкнутыя). Мяжа адназвязнай вобласці складаецца з аднаго кавалка. Напр., мяжа круга (адназвязная вобласць) — акружнасць. Гл. таксама Мнагазвязная вобласць.

т. 1, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спере́ть​II сов. (украсть), прост. спе́рці, сцягну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«ВЕ́ЖА»,

бел. нар. гульня. Гуляюць падлеткі зімой на стромкім, пакрытым ільдом схіле. Удзельнікі (колькасць не абмежавана) дзеляцца на 2 роўныя па колькасці атрады — «арду» і «дружыну». Дружыннікі размяшчаюцца на схіле, пасля чаго арда ідзе на штурм. Дружыннікі абараняюцца і спіхваюць уніз ардынцаў, а тыя імкнуцца сцягнуць за сабой і дружыннікаў. Пасля кожнага штурму арды сцягнутыя дружыннікі выбываюць з гульні, а каманды мяняюцца ролямі. Перамагае каманда, якая змагла вывесці з гульні ўсіх або большасць гульцоў каманды праціўніка.

Я.​Р.​Вількін.

т. 4, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)