сцяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. Схадзіць куды-н. і вярнуцца назад.

С. ў краму.

2. Знасіцца.

Паліто ўжо сцягалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плі́гнуць

схадзіць паносам’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. плі́гну плі́гнем
2-я ас. плі́гнеш плі́гнеце
3-я ас. плі́гне плі́гнуць
Прошлы час
м. плі́гнуў плі́гнулі
ж. плі́гнула
н. плі́гнула
Загадны лад
2-я ас. плі́гні плі́гніце
Дзеепрыслоўе
прош. час плі́гнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сша́стаць

схадзіць, збегаць куды-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сша́стаю сша́стаем
2-я ас. сша́стаеш сша́стаеце
3-я ас. сша́стае сша́стаюць
Прошлы час
м. сша́стаў сша́сталі
ж. сша́стала
н. сша́стала
Загадны лад
2-я ас. сша́стай сша́стайце
Дзеепрыслоўе
прош. час сша́стаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

успе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тое, што і паспець².

Успела схадзіць у магазін да яго закрыцця.

У. на цягнік.

|| незак. успява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злётаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Летучы, пабыць дзе-н.

З. на самалёце ў Полацк.

2. Хутка схадзіць, збегаць куды-н. (разм.).

Ты ўжо і ў магазін злётала?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схо́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад схадзіць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Несхадзі́мы (несходзімы) ’вельмі вялікі, які цяжка абысці, непраходны’ (ТС), ’бясконцы’ (Сцяшк. Сл.), параўн. рус. несходи́мый ’непраходны’. Да хадзіць, схадзіць ’абысці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

evacuate [ɪˈvækjueɪt] v.

1. эвакуі́раваць; эвакуі́равацца

2. пакіда́ць, ачышча́ць (памяшканне)

3. fml апаражні́цца, схадзі́ць па сваёй патрэ́бе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

заду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Аддацца думкам, пачаць думаць, разважаць над чым-н.

Ёсць над чым з.

З. на момант.

2. безас., каму з інф. Прыйсці ў галаву, захацецца (разм.).

Задумалася мне схадзіць у ягады.

|| незак. заду́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.

Разм. Апэцкацца чым‑н. Абрабіцца ў муку. // Схадзіць пад сябе (звычайна пра дзяцей і хворых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)