сферы́чны, -ая, -ае.

1. гл. сфера.

2. Шарападобны.

Сферычная паверхня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сферы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сферы (у 1, 2 знач.), які мае форму сферы, шара. Сферычная паверхня. □ [Акно] было шырокае, амаль на ўсю сцяну кабінета, і мела сферычную форму. Шыцік.

2. У геаметрыі — размешчаны на сферы; характэрны для яе паверхні. Сферычны трохвугольнік. // Які вывучае ўласцівасці геаметрычных фігур, размешчаных на сферы. Сферычная геаметрыя.

•••

Сферычная астраномія — аддзел астраноміі, які вывучае бачны рух свяціл па нябеснай сферы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сферы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сферы́чны сферы́чная сферы́чнае сферы́чныя
Р. сферы́чнага сферы́чнай
сферы́чнае
сферы́чнага сферы́чных
Д. сферы́чнаму сферы́чнай сферы́чнаму сферы́чным
В. сферы́чны (неадуш.)
сферы́чнага (адуш.)
сферы́чную сферы́чнае сферы́чныя (неадуш.)
сферы́чных (адуш.)
Т. сферы́чным сферы́чнай
сферы́чнаю
сферы́чным сферы́чнымі
М. сферы́чным сферы́чнай сферы́чным сферы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паля́рна-сферы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паля́рна-сферы́чны паля́рна-сферы́чная паля́рна-сферы́чнае паля́рна-сферы́чныя
Р. паля́рна-сферы́чнага паля́рна-сферы́чнай
паля́рна-сферы́чнае
паля́рна-сферы́чнага паля́рна-сферы́чных
Д. паля́рна-сферы́чнаму паля́рна-сферы́чнай паля́рна-сферы́чнаму паля́рна-сферы́чным
В. паля́рна-сферы́чны (неадуш.)
паля́рна-сферы́чнага (адуш.)
паля́рна-сферы́чную паля́рна-сферы́чнае паля́рна-сферы́чныя (неадуш.)
паля́рна-сферы́чных (адуш.)
Т. паля́рна-сферы́чным паля́рна-сферы́чнай
паля́рна-сферы́чнаю
паля́рна-сферы́чным паля́рна-сферы́чнымі
М. паля́рна-сферы́чным паля́рна-сферы́чнай паля́рна-сферы́чным паля́рна-сферы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аплана́т

(гр. aplanetos = нерухомы, які не адхіляецца)

фотааб’ектыў, у якім выпраўлена сферычная аберацыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыя́льна-сферы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радыя́льна-сферы́чны радыя́льна-сферы́чная радыя́льна-сферы́чнае радыя́льна-сферы́чныя
Р. радыя́льна-сферы́чнага радыя́льна-сферы́чнай
радыя́льна-сферы́чнае
радыя́льна-сферы́чнага радыя́льна-сферы́чных
Д. радыя́льна-сферы́чнаму радыя́льна-сферы́чнай радыя́льна-сферы́чнаму радыя́льна-сферы́чным
В. радыя́льна-сферы́чны (неадуш.)
радыя́льна-сферы́чнага (адуш.)
радыя́льна-сферы́чную радыя́льна-сферы́чнае радыя́льна-сферы́чныя (неадуш.)
радыя́льна-сферы́чных (адуш.)
Т. радыя́льна-сферы́чным радыя́льна-сферы́чнай
радыя́льна-сферы́чнаю
радыя́льна-сферы́чным радыя́льна-сферы́чнымі
М. радыя́льна-сферы́чным радыя́льна-сферы́чнай радыя́льна-сферы́чным радыя́льна-сферы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АХРАМА́Т (ад грэч. achromatos бясколерны),

аб’ектыў, у якім выпраўлена сферычная і часткова храматычная аберацыя. У залежнасці ад прызначэння ахрамата храматычную аберацыю выпраўляюць толькі для 2 пэўных даўжыняў хваляў, напрыклад у візуальных прыладах — для жоўтага і зялёнага прамянёў, у фатаграфічных — для блакітнага і фіялетавага. Ахрамат выкарыстоўваюць у дальнамерах, біноклях, фотаапаратах, мікраскопах і інш. Гл. таксама Аберацыі аптычных сістэм.

т. 2, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮСТРА́НАЯ АНТЭ́НА,

востранакіраваная антэна, якая мае крывалінейнае металічнае або металізаванае люстэрка. Бывае адналюстэркавая (напр. парабалічная, рупарна-парабалічная, сферычная) і больш дасканалая шматлюстэркавая (антэна Касегрэна, Грэгары). Для змяншэння масы і ўплыву ветру люстэркі вырабляюць з сеткі, правадоў, паралельных пласцін ці з перфарыраваных (з адтулінамі) металічных лістоў. Л.а. выкарыстоўваюцца ў дыяпазоне звышвысокіх частот у радыёрэлейнай сувязі, радыёлакацыі, радыёастраноміі і інш.

т. 9, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫВАЛІНЕ́ЙНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ,

каардынаты пункта ў плоскай вобласці, на паверхні ці ў прасторы, адрозныя ад прамалінейных (дэкартавых) каардынат. Сувязь з дэкартавымі каардынатамі ажыццяўляецца праз каэфіцыенты Ламе. К.к. выкарыстоўваюцца ў выліч. задачах матэматыкі і фізікі, дзе яны з’яўляюцца ў пэўным сэнсе натуральнымі каардынатамі пунктаў (напр., сферычная сістэма каардынат у шаравых абласцях, цыліндрычная сістэма каардынат і палярная сістэма каардынат у кругавых).

А.​А.​Гусак.

т. 8, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абера́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Скажэнне або недастатковая выразнасць паказанняў аптычных прылад. Сферычная аберацыя. Храматычная аберацыя.

2. Уяўнае адхіленне нябесных свяціл ад іх сапраўднага месца знаходжання, якое выклікаецца рухам Зямлі вакол Сонца.

3. Адхіленне ад нармальнай будовы арганізма, якое часта выражаецца толькі у інакшай афарбоўцы або велічыні.

4. перан. Памылка, адхіленне ад ісціны.

[Ад лац. aberratio — адхіленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)