суцяшэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. суцяшаць — суцешыць і стан паводле знач. дзеясл. суцяшацца — суцешыцца. Гаварыць у суцяшэнне. Выслухаць словы суцяшэння. □ Я сама шукала суцяшэння. Караткевіч. // звычайна мн. (суцяшэ́нні, ‑яў). Угаворы, спачувальныя словы. Я рад за вас быў. Я вам [таварышам] не зайздросціў. І вы суцяшэннямі не абражалі мяне. Панчанка. Ды ўжо суцяшэнні Сяргею не трэба, — адчуў ён сэрцам, Адчуў, што канец непазбежны, што піша хвароба прысуд. Жычка.

2. Тое, што суцяшае, дае супакаенне, палёгку. Аддаліліся ўсе тыя, з кім некалі спрачаўся, сварыўся, даводзіў сваё. Цяпер поўная яснасць і поўны спакой. Але ў гэтым мала суцяшэння. Шамякін.

3. перан. Занятак, прадмет, які прыносіць здавальненне, радасць. Кнігі — маё суцяшэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odżałować

зак. [od-żałować]

1. суцешыцца; змірыцца са стратай;

odżałować zmarłego — змірыцца са смерцю каго;

nie móc odżałować — не магчы забыцца; не магчы сабе дараваць;

2. не пашкадаваць чаго; не паскупіцца на што;

odżałować pieniędzy — не пашкадаваць грошай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Trost m -es уце́ха, ра́дасць;

mit ~ erfüllen, ~ inflößen уце́шыць, суце́шыць; заспако́іць;

~ spnden [zsprechen*] суцяша́ць, заспако́йваць;

~ schöpfen суце́шыцца, заспако́іцца; атрыма́ць уце́ху;

das gerichte mir zum ~ гэ́та мяне́ суце́шыла;

er ist nicht recht bei ~e у яго́ не ўсе́ до́ма;

du bist wohl nicht bei ~e? ты з глу́зду з’е́хаў, ці што?

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)