konwulsje

мн. канвульсіі; сутаргі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

convulsive

[kənˈvʌlsɪv]

adj.

су́таргавы, які́ выкліка́е су́таргі; канвульсі́ўны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Слупня́к ‘вострая інфекцыйная хвароба, якая прыводзіць да сутаргі мышцаў’ (ТСБМ). Да слуп (гл.); калька рус. столбня́к ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

convulse [kənˈvʌls] v.

1. калаці́цца, уздры́гваць; бі́цца ў су́таргах/канву́льсіях;

be convulsed with laughter калаці́цца ад сме́ху

2. выкліка́ць су́таргі/канву́льсіі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

су́тарга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.

Рэзкае неадвольнае скарачэнне мышц (ад болю, холаду, пры некаторых захворваннях або душэўных пакутах). Біцца ў сутаргах. □ [Андрэй] .. баяўся, каб ад холаду не пачаліся сутаргі. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРАЧУ́Н,

у старажытных павер’ях беларусаў і інш. слав. народаў фантаст. істота, што ўвасабляла зіму і смерць. Часам К. называлі зімовы сонцаварот і звязанае з ім свята, пазней стаў увасабленнем толькі смерці. На Беларусі К. лічылі злым духам, які скарачаў жыццё, выклікаў сутаргі, раптоўную смерць у маладым узросце. Павер’і пра К. захоўваліся да пач. 20 ст.

т. 8, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНІЕЗІЁЗЫ,

інвазійныя хваробы свойскіх і дзікіх жвачных жывёл. Пашыраны ўсюды, суправаджаюцца масавым падзяжом маладняку. Пры М. расстройваецца страваванне, бываюць сутаргі, жывёлы худнеюць. Выклікаецца цэстодамі, якія паразітуюць у кішэчніку. Паразіт развіваецца ў навакольным асяроддзі з удзелам прамежкавага гаспадара — глебавых кляшчоў арыбатыд. Носьбіты хваробы — хворыя жывёлы, якія заражаюцца пры заглынанні з травой інвазіраваных кляшчоў. Гл. таксама Гельмінтозы.

т. 10, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕНІНГАЭНЦЭФАЛІ́Т (ад грэч. mēninx мазгавая абалонка + enkephalos галаўны мозг),

запаленне мазгавых абалонак і галаўнога мозга чалавека і жывёл. Узбуджальнікі: пнеўмакокі, гемафільная палачка, вірус простага герпеса, амёба і інш. Этыялогія, як пры менінгіце. Прыкметы: узбуджэнне, парушэнне прытомнасці, сутаргі, пашкоджанне чарапных нерваў з развіццём парэзаў і паралічоў, паталаг. рэфлексы і інш. Пры М. бывае высокая смяротнасць. Лячэнне тэрапеўтычнае.

А.​А.​Астапаў.

т. 10, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кручы́на ’сум’ (Бяльк.). Укр. кручина, рус. кручина ’тс’. Параўн. далей рус.-ц.-слав. кручина ’жоўць; эпілепсія’, польск. kręczсутаргі’, славен. kročiti ’выгібацца’. Зводзіцца да першаснага kręto (< kręgъ) (Слаўскі, 3, 102). Параўн. кругі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГІПЕРТЭРМІ́Я (ад гіпер... + грэч. thermē цяпло),

пераграванне, намнажэнне цяпла ў арганізме цеплакроўных жывёл і чалавека ў выніку перавышэння цеплапрадукцыі над цеплааддачай. Пры выяўленым напружанні фізіял. механізмаў тэрмарэгуляцыі (потавыдзяленне, расшырэнне скурных сасудаў і інш.) гіпертэрмія суправаджаецца ўзмацненнем і якаснымі парушэннямі абмену рэчываў, стратай вільгаці і солей, парушэннем кровазвароту і забеспячэння мозга кіслародам, што выклікае ўзбуджэнне, зрэдку сутаргі і непрытомнасць. Пры тэмпературы цела 41—42 °C можа здарыцца цеплавы ўдар. Штучная гіпертэрмія выкарыстоўваецца пры лячэнні некаторых нервовых і хранічных хвароб.

т. 5, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)