Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
субкульту́ра, -ы, ж.
Сукупнасць разнастайных поглядаў, маральных установак, стэрэатыпаў паводзін, якія звычайна супрацьстаяць прызнаным грамадскім нормам і характэрныя для нефармальных маладзёжных аб’яднанняў або іншых сацыяльных груп.
Сімвалы субкультур.
|| прым.субкульту́рны, -ая, -ае.
Субкультурнае асяроддзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
стаіцы́зм, -у, м.
1. Антычнае рацыяналістычнае філасофскае вучэнне, якое патрабавала свядомага падпарадкавання чалавека пануючай у свеце неабходнасці і панавання чалавека над страсцямі.
2.перан. Цвёрдасць і мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях, здольнасць супрацьстаяць спакусам.
Праявіць с.
|| прым.стаі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АРМАКАМЕ́ННЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
часткі будынкаў ці збудаванняў (сцены, калоны, слупы, прасценкі, перамычкі і інш.), мураваныя з каменю або цэглы і ўзмоцненыя арматурай. Для арміравання выкарыстоўваюць стальныя сеткі, якія ўкладваюцца ў гарыз. швы для павелічэння нясучай здольнасці армакаменных канструкцый пры сцісканні; стрыжні і дрот — укладваюцца ўнутры каменных элементаў і супрацьстаяць у асн. расцягванню. Выкарыстоўваюць таксама ўзмацненне каменнай муроўкі ж.-б. элементамі (комплексныя канструкцыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЗІ́ЙНАЯ ЎСТО́ЙЛІВАСЦЬ,
уласцівасць матэрыялаў супрацьстаяцькарозіі. Ацэньваецца макра- і мікраскапічнымі зменамі паверхні матэрыялу, часам да паяўлення першага каразійнага ачага (або колькасцю такіх ачагоў, якія ўзніклі за пэўны час), памяншэннем таўшчыні матэрыялу або масы з адзінкі паверхні за адзінку часу, зніжэннем фіз.-мех. паказчыкаў і інш. Павышаецца легіраваннем, нанясеннем ахоўных пакрыццяў (анадзіраваннем, алітаваннем, нікліраваннем, храміраваннем, эмаліраваннем і інш.), афарбоўкай (лакафарбавымі пакрыццямі). К.ў. уласцівая каразійнаўстойлівым матэрыялам.