ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ ЭКАНАМІ́ЧНАЯ СУПО́ЛЬНАСЦЬ (ЕЭС),

«Агульны рынак», група з 12 зах.-еўрап. краін (Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Партугалія, Францыя), якія ў 1957 аб’ядналіся ў эканам. саюз і ажыццявілі інтэграцыю сваіх эканомік. У ЕЭС створаны адзіны ўнутр. рынак, зняты абмежаванні на свабоднае перамяшчэнне тавараў, капіталаў, рабочай сілы паміж краінамі, створана адзіная валютная сістэма, устаноўлена агульная с.-г. і трансп. палітыка. У 1967 органы Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі зліліся з органамі ЕЭС і трыадзіная інтэграцыйная арг-цыя пачала афіцыйна называцца Еўрапейскімі супольнасцямі, а неафіцыйна з 1992 — Еўрапейскай супольнасцю, якая мае агульныя выканаўчыя, прававыя і заканад. органы. Супольнасць мае таксама цесныя сувязі з краінамі, якія сталі на шлях развіцця. Кіруючыя органы ЕЭС — Камісія і Савет Міністраў — знаходзяцца ў г. Брусель (Бельгія).

т. 6, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ СУПО́ЛЬНАСЦЬ ПА А́ТАМНАЙ ЭНЕ́РГІІ, Еўратам. Створана адначасова з Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю (ЕЭС) у 1957 у складзе той жа групы краін з мэтай аб’яднання рэсурсаў атамнай энергіі, атамнай прам-сці і навук.-тэхн. патэнцыялу ў галіне ядз. фізікі і энергетыкі, а таксама каардынацыі нац. праграм развіцця ядз. энергетыкі. Уключае Бельгію, Вялікабрытанію, Германію, Грэцыю, Данію, Ірландыю, Іспанію, Італію, Люксембург, Нідэрланды, Партугалію, Францыю. Ў 1967 органы Еўратама зліліся з органамі ЕЭС і Еўрапейскім аб ’яднаннем вугалю і сталі. Штаб-кватэра ў г. Брусель (Бельгія).

т. 6, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

е́днасць, -і, ж.

1. Адзінства, згуртаванасць.

Непарушная е.

2. Агульнасць, супольнасць.

Е. паходжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калектыві́зм, -у, м.

Супольнасць, калектыўны пачатак як прынцып грамадскага жыцця і дзейнасці людзей, супрацьлеглы індывідуалізму.

Дух калектывізму.

|| прым. калектыві́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфірма́цыя, -і, ж.

У каталікоў і пратэстантаў (у розных формах) таінства мірапамазання і абрад прыёму ў царкоўную супольнасць.

|| прым. канфірмацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

совме́стность суме́снасць, -ці ж.; супо́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

этні́чны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да якога-н. народа.

Э. склад насельніцтва.

Этнічная супольнасць — устойлівая сацыяльная група людзей (племя, народнасць, нацыя), якая ўзнікла гістарычна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

EC [ˌi:ˈsi:] n. (скар. ад European Community) Еўрапе́йская супо́льнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

о́бщность супо́льнасць, -ці ж., агу́льнасць, -ці ж.;

о́бщность интере́сов агу́льнасць інтарэ́саў;

о́бщность языка́ и террито́рии супо́льнасць (агу́льнасць) мо́вы і тэрыто́рыі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

oneness [ˈwʌnnəs] n. fml адзі́нства, супо́льнасць, е́днасць; непары́ўнасць; ядна́нне, лу́чнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)