Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Besänftigungf -, -en супакае́нне, утаймава́нне, уціхамі́рванне; змякчэ́нне (гневу і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАРАБЕ́ЙНІКАЎ (Трыфан) (? — пасля 1594),
маскоўскі купец, пазней дзяк. У 1582 па даручэнні Івана IV Грознага ездзіў на святую гару Афон (Грэцыя) з міласцінай на супакаенне душы забітага бацькам царэвіча Івана. У час другога падарожжа (1593—94) наведаў Канстанцінопаль і Палесціну, прывёз у Маскву мадэль труны Гасподняй. Пра другое падарожжа напісаў «Хаджэнне Трыфана Карабейнікава...» (было распаўсюджана больш чым у 200 спісах), у якім падрабязна апісаны гарады Беларусі, праз якія ён праязджаў на шляху з Масквы ў Канстанцінопаль (Орша, Бобр, Крупкі, Нача, Барысаў, Мінск, Слуцк, Лістапады, Хвастова, Тураў), дадзены цікавыя характарыстыкі Слуцка і Турава. К. належаць «Апісанне шляху ад Масквы да Царграда» (1594) і «Справаздача маскоўскаму ўраду аб раздадзеных грашах у час другога пасольства ў Канстанцінопаль разам з дзякам Агаркавым па даручэнні цара Фёдара» (1594).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
утаймава́ннен. Zähmung f -, Bändigung f -; перан.тс. Zügelung f -; Beschwíchtigung f -, Besänftigung f - (супакаенне)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
праясне́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. праясняць — праясніць; станпаводлезнач.дзеясл. праяснець і праясняцца — праясніцца. Потым паступова пачало прыходзіць праясненне, супакаенне.Васілевіч.«Першую пяцідзёнку чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі, тэмпература ад 5 да 15 градусаў цеплыні», — прачытаў Антэк на адной з .. [паперак].Зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́льза, по́лза ’карысць’ (ТС), по́льга ’палёгка’ (А. Чэмер), по́лза ’добры ўзятак’ (Анох.), по́льзаваць ’мець карысць’, ’лячыць’ (Юрч. СНЛ). Укр.пі́льга ’палёгка, супакаенне’, рус.по́льза ’карысць’, по́льга ’карысць, выгада; палёгка (паляпшэнне здароўя)’, палаб.püʼölga ’карысць’, славац.polaha ’палёгка; дапамога’, балг.по́лза, ст.-слав.польѕа, польза. З прасл.*polьga ад *lьga (Фасмер, 3, 321; Чарных, 2, 54; БЕР, 5, 497). Гл. льга, ільга́ ’лёгкасць, палёгка’, формы з ‑л‑ — у выніку т. зв. трэцяй палаталізацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
суце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
Перастаць гаварыць, плакаць; супакоіцца. [Марына Андрэеўна] ішла сюды суцешыцца ад вялікага асабістага гора, а цяпер шукала ў думках суцяшэння яшчэ і ад таго балючага, што ўразіла яе тут.Марціновіч.Але ў хуткім часе бабка перастала так часта ўспамінаць сваю прапажу і крыху суцешылася.Сяркоў.// Знайсці для сябе суцяшэнне, супакаенне ў чым‑н. Ціхай надзеяй суцешуся я: Мабыць, спатрэбіцца песня мая?Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упокое́ниеср., уст.супакае́нне, -ння ср., заспакае́нне, -ння ср.; (покой) спако́й, -ко́ю м., супако́й, -ко́ю м., спачы́н, -ну м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хлі́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Ціха плакаць; усхліпваць. [Маці] толькі сутаргава хліпала, выціраючы вочы вялікімі патрэсканымі пальцамі.Мележ.Белагаловая дзяўчынка сядзела трохі воддаль і хліпала, выціраючы кулачкамі заплаканыя вочы.Чыгрынаў.
2.перан. Слаба, мігатліва гарэць. Лямпа, якая вісела перад сталом прэзідыума, чамусьці пачала хліпаць усё мацней і мацней.Паслядовіч.Газоўка хліпала вечарам.Барадулін.Недзе ля Ялты раз-поразу загараўся зялёны агеньчык маяка; ён хліпаў бясконца, пасылаючы ў мора супакаенне начным вандроўнікам.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спако́й ‘супакой, супакаенне’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Сл. ПЗБ), споко́й ‘тс’ (ТС), спако́йны ‘ціхі, мірны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Ласт., Сл. ПЗБ), споко́йны ‘тс’ (ТС). Укр.спо́кій, польск.spokój, в.-луж.spokoj. Дэрыват з прыстаўкай с‑ ад прасл.*pokojь ‘мір, цішыня’ (Борысь, 569). *Pokojь звязаны з прасл.*počiti, параўн. рус.почи́ть ‘памерці’, почива́ть ‘спаць’, ст.-слав.почити ‘адпачыць’, славен.počíti і г. д. Гл. Фасмер, 3, 305; 347; Махэк₂, 468. Параўн. меркаванні Кохмана (Stosunki, 24), Віткоўскага (Słownik, 177) пра запазычанне з польскай, што патрабуе гістарычнай аргументацыі. Параўн. адпачынак.