прыле́глы, -ая, -ае.

1. Які прылягае да чаго-н., мяжуецца з чым-н.

Прылеглыя астравы.

2. У матэматыцы: які прымыкае; сумежны.

П. вугал.

3. Які сапсаваўся ад доўгага ляжання.

Прылеглая мука.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

СЕ́ЛЫ,

старажытнабалтыйскі племянны саюз, які займаў да пач. 13 ст. тэр. па левым беразе р. Даўгава, на Пд — сучасную Латвію і часткова сумежны раён на ПнУ сучаснай Літвы. Паліт. і ваен. цэнтр С. — умацаванае гарадзішча (з 6 ст. н.э.) і пасад Селпілс на беразе Даўгавы. С. вялі барацьбу з нямецкімі крыжакамі, але ў 1208 трапілі ў залежнасць ад іх. С. ўвайшлі ў склад латышскай народнасці.

т. 14, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ángrenzend a суме́жны, сусе́дні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

allied [əˈlaɪd] adj.

(to)

1. саю́зны; саю́зніцкі

2. [ˈælaɪd] суме́жны;

allied sciences суме́жныя наву́кі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

neighboring

[ˈneɪbərɪŋ]

adj.

сусе́дні; суме́жны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

benáchbart a сусе́дні, суме́жны, навако́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

przyległy

прылеглы, сумежны, суседні;

przyległy las — суседні (прылеглы) лес;

kąt przyległy мат. сумежны вугал

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

алефі́ны

(ад лац. oleum = алей + affinis = блізкі, сумежны)

тое, што і алкены.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

adjoining

[əˈdʒɔɪnɪŋ]

adj.

суме́жны; сусе́дні

adjoining rooms — сусе́днія, суме́жныя пако́і

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pograniczny

1. пагранічны; памежны;

2. суседні; сумежны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)