ВЕРДЫ́КТ (англ. verdict ад лац. vere dictum літар. дакладна сказанае),
рашэнне (прыгавор) прысяжных засядацеляў у судзе прысяжных па пытанні вінаватасці ці невінаватасці падсуднага па крымінальнай справе (вердыкт абвінаваўчы або апраўдальны). Вердыкт прымаецца аднагалосна (суды некаторых штатаў ЗША) або большасцю галасоў (суды Вялікабрытаніі, дарэв. Расіі і інш.); на аснове абвінаваўчага вердыкту суд назначае пакаранне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Schwúrgerichtn -s, -e судпрыся́жных
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СУДО́ВАЯ РЭФО́РМА 1864у Расіі.
На аснове судовых статутаў рэформа распрацавала прынцыпы суда і судаводства: абвясціла незалежнасць суддзяў, галоснасць, вуснасць і спаборнасць суд. працэсу, скасавала саслоўны суд; уведзены судпрысяжных, адвакатура, міравыя суды. Прагрэс. значэнне рэформы заключалася ў стварэнні новай суд. сістэмы, якая замяніла раздробленую сістэму судоў. Былі створаны дзве сістэмы судоў: міравыя (разглядалі дробныя крымін. і цывільныя справы) і агульныя (уключалі акр. суды і суд. палаты). Пры іх знаходзіліся суд следчыя, суд. прыставы, пракуратура. Вышэйшы нагляд за пракуратурай ажыццяўляў генерал-пракурор (з 1802 ім быў міністр юстыцыі). Вярх. і касацыйным судом, а таксама вышэйшым органам суд. нагляду быў Сенат, дзе існавалі 2 касацыйныя дэпартаменты — цывільны і крымінальны.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КО́НІ Анатоль Фёдаравіч (9.2.1844, Пецярбург — 17.9.1927),
рускі юрыст, грамадскі дзеяч і літаратар. Д-р права (1890), ганаровы член Маскоўскага ун-та (1892), ганаровы акадэмік Пецярбургскай АН (1900), чл.Дзярж. савета (1907). Скончыў юрыд.ф-т Маскоўскага ун-та (1865). Працаваў у суд. органах і пракуратуры. Выдатны суд. прамоўца. Прыхільнік дэмакр. прынцыпаў судаводства, уведзеных суд. рэформай 1864 (судпрысяжных, галоснасць суд. працэсу і інш.). Шырокую вядомасць набыў у сувязі са справай В.І.Засуліч, па якой суд пад старшынством К. вынес у 1878 апраўдальны прыгавор. Пасля Кастр. рэвалюцыі праф. Петраградскага ун-та (1918—22). Аўтар нарысаў і ўспамінаў «На жыццёвым шляху» (т. 1—5, 1912—29).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Jury[ʒy'ri:]і['ʒy:ri]f -, -s
1) журы́
2) судпрыся́жных
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
przysięgły
1. прысяжны;
2.м. прысяжны;
sąd ~ch — судпрысяжных
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прыся́жны, ‑ая, ‑ае.
1.Уст. Які прыняў прысягу, прысягнуў каму‑н.
2.Разм. Пастаянны, заўсёдны. І прэлат з Ліптова завітаў з паклонам. Гэты быў у [караля] прысяжным шпіёнам.Бажко.
3.узнач.наз.прыся́жны, ‑ага, м. У буржуазным судзе — выбарная асоба, якая ўдзельнічае ў разборы судовых спраў. Суддзя часта пазяхаў. Аб нечым параіўшыся з прысяжнымі, ён пачаў допыт Джыавані.Лынькоў.
•••
Прысяжны павераныгл. павераны.
Судпрысяжныхгл.суд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«КОНТРРЭФО́РМЫ»,
заканадаўчыя пераўтварэнні ў Расійскай імперыі ў 1880 — пач. 1890-х г., накіраваныя на абмежаванне і перагляд бурж. рэформ 1860—70-х г., на ўмацаванне ўлады самадзяржаўя і дваран. 27.8.1882 прыняты часовыя правілы аб друку, якія ўводзілі т. зв. «карную цэнзуру». У 1884 новы універсітэцкі статут скасаваў аўтаномію ВНУ. У 1885 заснаваны Дваранскі зямельны банк з мэтай падтрымкі дваранскага землеўладання. У 1886 уведзены абмежаванні сямейных падзелаў для сялян і закон аб найме с.-г. рабочых. У 1887 павышаны цэнз для выбрання прысяжных засядацеляў у судзе. Цыркуляр ад 18.7.1887 аднавіў у пачатковых і сярэдніх школах саслоўныя прынцыпы. 12.7.1889 прыняты закон аб земскіх начальніках, скасаванні ін-та міравых судоў і ўстанаўленні кантролю павятовых прадвадзіцеляў дваранства над павятовымі з’ездамі земскіх начальнікаў. У 1889 з вядзення суда прысяжных забраны шэраг судовых спраў (асабліва тых, якія датычылі супраціўлення ўладам) і абмежавана публічнасць судоў. 12.6.1890 уведзены саслоўныя курыі для выбаршчыкаў, сяляне былі пазбаўлены права непасрэднага выбару земскіх гласных. Законам ад 11.6.1892 ніжэйшыя слаі выключаны з гарадскіх выбаршчыкаў. На Беларусі, дзе ў сувязі з паўстаннем 1863—64 дзейнічаў рэжым выключных законаў, «К.» ўводзіліся пазней і з істотнымі адступленнямі. Напр., судпрысяжных і судовыя статуты тут уведзены ў 1883, ін-т земскіх начальнікаў — у 1900 і толькі ў Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губ. Земскае палажэнне 1890 наогул не было пашырана На Беларусь.