кавы́ль, -ю́, мн. -і́, -ёў, м.

Травяністая стэпавая расліна сямейства злакавых з вузкімі лістамі і кветкамі, сабранымі ў пушыстыя мяцёлачкі.

|| прым. кавы́льны, -ая, -ае.

К. стэп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драфа́, ‑ы; мн. дрофы; ж.

Буйная стэпавая птушка атрада жураўлепадобных з доўгай шыяй і дужымі нагамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэ́павы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стэ́павы стэ́павая стэ́павае стэ́павыя
Р. стэ́павага стэ́павай
стэ́павае
стэ́павага стэ́павых
Д. стэ́паваму стэ́павай стэ́паваму стэ́павым
В. стэ́павы (неадуш.)
стэ́павага (адуш.)
стэ́павую стэ́павае стэ́павыя (неадуш.)
стэ́павых (адуш.)
Т. стэ́павым стэ́павай
стэ́паваю
стэ́павым стэ́павымі
М. стэ́павым стэ́павай стэ́павым стэ́павых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стэпаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Жыхар стэпавай мясцовасці.

2. Конь стэпавай пароды.

|| ж. стэпаві́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

3. Стэпавая птушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сары́ч, ‑а, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных; тое, што і канюк. Гэта адпачывала стэпавая птушка сарыч. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрэ́пет, ‑а, М ‑пеце, м.

Стэпавая птушка атрада дроф, якая ўтварае рэзкі шум крыламі ў час палёту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драфа́, -ы́, мн. дро́фы і (з ліч. 2, 3, 4) драфы́, дроф, ж.

Буйная стэпавая птушка атрада жураўлепадобных з доўгай шыяй і моцнымі нагамі.

Сямейства дроф.

|| прым. драфі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сайга́, -і́, ДМ сайзе́, мн. са́йгі, -аў, ж. і сайга́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Стэпавая парнакапытная жывёліна з лірападобнымі рагамі, від антылопы.

|| прым. сайга́чы, -ая, -ае.

С. статак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЖЭТЫ́М,

горны хрыбет у Цянь-Шані, на Пд ад хр. Тэрскей-Алатау, у Кіргізіі. Даўж. каля 120 км, выш. да 4931 м. Пераважае высакагорны рэльеф. Уздоўж паўд. падножжа цячэ р. Нарын. На схілах стэпавая, лугава-стэпавая і лугавая расліннасць. Ва ўсх. частцы — ледавікі.

т. 6, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

румя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Стэпавая двухгадовая расліна сямейства бурачнікавых з цвёрдымі шурпатымі лістамі і пурпурнымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)