КВІНТЭСЕ́НЦЫЯ (ад лац. quinta essentia пятая сутнасць),
аснова, самая сутнасць чаго-н. У антычнай натурфіласофіі К. — эфір, уведзены Арыстоцелем, найтанчэйшы пяты элемент (стыхія) побач з вадой, зямлёй, паветрам і агнём; пазней — найтанчэйшая субстанцыя наогул, «экстракт» усіх элементаў (Парацэльс).
2. Даць сабе поўную волю; праявіць сябе ў поўную меру сваіх сіл, здольнасцей і жаданняў; разысціся.
Футбалісты разгуляліся.
3. Дасягнуць у сваім праяўленні вялікай інтэнсіўнасці, сілы.
Разгулялася мяцеліца.
Разгулялася стыхія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
żywioł, ~u
м.
1.стыхія;
2. элемент
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прэферансі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто гуляе ў прэферанс. [Аляксей Пятровіч:] — Мая стыхія — прэферанс. Толькі я нешта не бачу тут прэферансістаў.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЕПТУ́Н,
у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі бог мора. Першапачаткова шанаваўся як бог вільгаці (рэк і крыніц), які аберагаў палі ад засухі. У пач. 4 ст. да н.э. пад уплывам грэч. міфалогіі Н. нададзены рысы грэч. бога мора Пасейдона. Штогод 23 ліп. ў Рыме ў гонар Н. наладжвалася свята — нептуналіі. Ў пераносным сэнсе Н. — марская стыхія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЕШ ((Aleš) Мікалаш) (18.11.1852, с. Міраціцэ, Чэхія — 10.7.1913),
чэшскі жывапісец, графік. У 1875 скончыў АМ у Празе. Аўтар размалёўкі «Радзіма» (1880—81) у фае Нац.т-ра ў Празе, шматлікіх малюнкаў, у т. л. «Пяць пачуццяў» (1876), «Стыхія» (1881), цыкла «Жыццё старажытных славян» (1891); жывапісных работ: «Гусіцкі лагер», «На магіле ваяра-гусіта» (1877), «Сустрэча Іржы з Падэбрад з Мацвеем Корвіным», «Сутычка кавалерыстаў» (1878).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бязлі́таснасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бязлітаснага; неміласэрнасць, жорсткасць. А лік зразумеў, што мастацтва, музыка, жывапіс, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАРЭ́ЦА (Валянцін Іванавіч) (н. 5.3.1938, пас. Выпалзава Цвярской вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыў Харкаўскі маст.ін-т (1966) і да 1978 выкладаў у ім. З 1985 жыве і працуе на Беларусі. Асн. творы: жывапісныя «Зямля» (1966), «Летам» (1968), «Раніца» (1969), «Памяці Вавілава» (1988), «Бег» і «Мелодыя» (1989), «Стыхія» (1990), «Украінскі трыптых» (1991), «Місія» (1992); манум. размалёўкі «Сям’я» (1971), «Вызваленне» (1973), «Юнацтва» (1975), «Золата» (1976); графічныя «Рамантыкі» (1969), серыя «Гістарычныя асобы Беларусі» (1993—96, разам з Л.Варэца) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
элегі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць элегічнага. Народнасць адчування жыцця — вось вызначальная стыхія стылю «Новай зямлі», дзе пачуцці, эмоцыі падаюцца ў складанай гаме, дзе смех суседнічае са смуткам, патэтыка з афарбаванымі элегічнасцю радкамі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)