Сты́гнуць ‘стыць’ (Гарэц., Нар. Гом.), сты́гцістынуць; зябнуць’ (Нас.), ‘астываць’ (шальч., паст., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. сти́гнути ‘халадзець, зацвердзяваць, згушчацца’, рус. сты́гнуть, дыял. пск. сту́гнуть ‘тс’, польск. stygnąc ‘тс’ (з XVIII ст., гл. Борысь, 585). Паводле Бязлая (3, 338), ад таго ж і.-е. кораня, што і ў *stydnǫti (гл. стынуць), але з іншым дэтэрмінатывам: *(s)teu‑g‑, *(s)teu‑d‑. Да *stydnǫti, параўн. польск. stydnąć ‘тс’ (XVI ст., Брукнер, 523), узводзяць Міклашыч (327), Сабалеўскі (РФВ, 62, 234). Сумненні ў Фасмера (3, 789), які следам за іншымі аўтарамі набліжае слова да літ. stū́gti ‘тырчаць, рабіцца жорсткім’, грэч. στυγέω ‘ненавіджу, пагарджаю, баюся’, ст.-грэч. στύγε мн. л. ‘ледзяны холад’. Гл. таксама Коген, УЗ БГУ, 1, 190–194; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 81–82 (гутарка ідзе пра пазнейшую інавацыю).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

холоде́ть несов.

1. (испытывать ощущение холода) сты́нуць, халадзе́ць;

се́рдце холоде́ет сэ́рца сты́не;

2. (становиться более холодным) халадне́ць;

с ка́ждым днём вода́ холоде́ет з ко́жным днём вада́ халадне́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стыць несов., в разн. знач. стыть, сты́нуть;

суп сты́не на стале́ — суп сты́нет на столе́;

но́гі сты́нуць — но́ги сты́нут;

кроў сты́не (у жы́лах) — кровь сты́нет (в жи́лах)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стыць, сты́нуць ‘станавіцца халодным, астываць’, ‘мерзнуць, замярзаць на холадзе’ (ТСБМ, Нас., Варл., Др.-Падб.; віл., Сл. ПЗБ), ‘застываць’ (віл., Сл. ПЗБ), сты́лы ‘застылы, мёртвы’ (ТС), ‘халодны’, ‘абрыдлы’ (Нас.). Параўн. укр. сти́ти, сти́нути, рус. стыть, сты́нуть, ст.-польск. stydnąć, чэш. stydnouti, славац. stydnúť, серб.-ц.-слав. устынути, балг. сти́на ‘станавіцца халодным, астываць’; мяркуюць, што гэта новаўтварэнне ад *stydnǫti, якое звязана чаргаваннем галосных з прасл. *studъ, *studa ‘холад’, студзіць (гл.), параўн. стыд. Гл. Міклашыч, 327; Фасмер, 3, 789; Голуб-Копечны, 360; ЕСУМ, 5, 416. Сюды ж стынь ‘сцюжа, холад’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)