first cousin [ˌfɜ:stˈkʌzn] n. стрые́чны брат; стрые́чная сястра́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кузе́н

(фр. cousin)

стрыечны брат.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

cousin [ˈkʌzn] n. стрые́чны/дваю́радны брат; стрые́чная/дваю́радная сястра́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cioteczny

дваюрадны; стрыечны;

cioteczny brat — стрыечны брат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

стрэ́чны I, см. сустрэ́чны

стрэ́чны II, см. стрые́чны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

first cousin

стрые́чны брат, стрые́чная сястра́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Cousin [ku'zε˜:] m -s, -s стрые́чны [дваю́радны] брат

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kuzyn

м. кузен; стрыечны брат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дваю́радны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; стрыечны. Дваюрадны брат (дзядзькаў або цётчын сын). Дваюрадны дзядзька (бацькаў або матчын дваюрадны брат).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́ЛІ ІБН АБІ́ ТА́ЛІБ (604 ?, Мекка — 24.1.661),

чацвёрты праведны халіф [656—661], стрыечны брат і зяць прарока Мухамеда, адзін з першых паслядоўнікаў і сакратар прарока; духоўны галава шыітаў. Абвешчаны халіфам у Медыне пасля забойства яго папярэдніка Асмана. У «вярблюджай бітве» пад Басрай (снеж. 656) разбіў асн. сілы праціўніка. У 657 з-за нерашучасці ў барацьбе з сірыйскім намеснікам Муавіяй 12 тыс. воінаў, якія сталі звацца харыджытамі, пакінулі, а пазней забілі Алі.

т. 1, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)