страката́ць, стракачу́, страко́чаш, страко́ча; стракачы́; незак.

Утвараць строкат (пра насякомых, птушак); утвараць рэзкія кароткія і частыя гукі (пра матор, кулямёт і пад.).

Стракаталі конікі.

Сарока стракоча.

Стракатаў аўтамат.

|| наз. страката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цвырку́н, ‑а, м.

Насякомае атрада прастакрылых, якое трэннем крыл утварае строкат. У сенцах заходзіўся цвыркун, няйначай на добрую пагоду. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тра́шкі мн. л. ‘конікі, Tettigonia viridissima’ (ігн., Сл. ПЗБ). Відаць, мясцовае ўтварэнне, параўн. літ. tarškė́ti ‘трашчаць’, ‘стракатаць’, tarškesỹsстрокат’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак.

1. Пра курэй: кудахтаць, утвараць сокат; пра насякомых, птушак: стракатаць, утвараць строкат.

Сакочуць куры.

Трывожна стракатала сарока.

2. Часта стукаць, страляць, трашчаць.

У лесе сакаталі кулямёты.

3. перан. Вельмі хутка, не сціхаючы, гаварыць (разм.).

|| наз. саката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стракатня́, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і строкат. Зыбкае балота ўздрыганулася ад стракатні кулямётаў, аўтаматаў, вінтовак. Шчарбатаў. Ілонка .. некаторы час моўчкі, глядзела па .. [савецкіх турыстаў], не ўмешваючыся ў агульную стракатню дзятвы. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chirr

[tʃɜ:r]

1.

v.i.

страката́ць

2.

n.

страката́ньне n., стро́катm., стракатня́ f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

страката́ць, стракачу, стракочаш, стракоча; незак.

Утвараць строкат (пра некаторых насякомых, птушак). Блытаючыся, балбатаў цецярук і бесперастанку стракаталі конікі, пераскакваючы з травінкі на травінку і абтрасаючы, як жывое срэбра, кроплі расы. Пташнікаў. У глыбіні нечага надворка стракаталі і мільгалі белым воллем у нерухомым вішняку быстрыя сарокі. Адамчык. // Утвараць рэдкія кароткія і частыя гукі (пра матор, кулямёт і пад.). [Курт] нават не чуў, як стракатаў яго аўтамат, бо ўсё вухала, грымела, калацілася і мацней за ўсё, здавалася, білася сэрца. Сабаленка. Поле поўніцца жыццём — спорна і дробна стракоча жняярка. Мележ. // Хутка працаваць на чым‑н., што ўтварае строкат. Стракочуць [у фінаддзеле] арыфмометрамі, ляскаюць костачкамі лічыльнікаў, падрахоўваючы не толькі рублі, а і капейкі. Навуменка. Зіна стракатала на машыне, Люська чытала. Марціновіч. // перан. Разм. Хутка, бесперастанку гаварыць, балбатаць. — Шкада, панове, — стракатала Ядзя, — што ў нас есці няма. Новікаў. / у паэт. ужыв. І малы даверлівы шчыгол Аб сваіх прыгодах ёй [Галі] стракоча. Агняцвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

1. Кудахтаць, утвараць сокат (пра курэй). У сенцах спакойна, непалохана ходзяць белыя куры — кудахчуць, сакочуць. Сіпакоў. Ходзіць курачка ля току і сакоча: — Ко-ку! Ко-ку! Шушкевіч. // Стракатаць, утвараць строкат (пра насякомых, птушак). Бясконцым, здаецца, на ўсю зямлю, хорам сакаталі конікі і пырскалі з-пад ног на ўсе бакі. Дуброўскі. Толькі сарока, пералятаючы з дрэва на дрэва, трывожна сакатала. Бажко.

2. Часта стукаць, страляць, трашчаць. Раўлі гарматы, трывожна сакаталі кулямёты на Валакаламскай шашы. Няхай. Калёсы часта і дробна сакаталі па мёрзлай зямлі. Мележ. За сцяною плаўна.. сакатала швейная машына. Ракітны.

3. перан. Разм. Хутка, не сціхаючы, гаварыць; балбатаць. Сам.. [Бабіч] гаворыць мала, а толькі слухае, як другія сакочуць, прычым на яго твары ўвесь час красуе найдабрэйшая ўсмешка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)