ДЭ СА́НТЫС ((De Santis) Джузепе) (н. 11.2.1917, г. Фонды, Італія),
італьянскі кінарэжысёр. Скончыў Рымскі ун-т (1939), вучыўся ў Рымскім кінацэнтры. У яго творчасці неарэалістычныя тэндэнцыі сац. драм «Трагічнае паляванне» (1947), «Горкі рыс» (1949), «Няма міру пад алівамі» (1950) па-мастацку пераканаўча раскрыліся ў фільме «Рым, 11 гадзін» (1952). Сярод інш. фільмаў: «Дайце мужа Ганне Дзакеа» (1953, у пракаце «Страчаныя мроі»), «Яны ішлі на Усход» (1964, сав.-італьян.), «Цэнны спецыяліст з забяспечанай будучыняй» (1972). У лепшых фільмах страснасць, рамантычная прыўзнятасць спалучаюцца з каларытнымі замалёўкамі нар. жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Géilheitf - юр, юрлі́васць; стра́снасць
2) біял. це́чка
3) урадлі́васць (глебы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гара́чнасць, ‑і, ж.
Страснасць, палкасць, схільнасць захапляцца чым‑н. Гарачнасць натуры. □ — Дык давайце туды і пойдзем! — з гарачнасцю падхапіў самы шустры ў звяне піянер Валодзя.Якімовіч.// Паспешлівасць пры выбары рашэння, нястрыманасць, запальчывасць. [Камандзір] баяўся сваёй гарачнасці і сілай стрымліваў парыванні, каб не разгневаць Наталлю Максімаўну.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спалучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.
Аб’яднацца ва ўзаемнай адпаведнасці, гармоніі; злучыцца адначасова; сумясціцца. У творах Дастаеўскага спалучыліся з выключнай сілай праніклівы псіхалагізм, інтэлектуальная глыбіня мысліцеля і страснасць публіцыста.«ЛіМ».Аповесць «Першае каханне» [А. Марціновіча] цікавая перш за ўсё тым, што ў ёй своеасабліва спалучыліся ваенная тэма і сучаснае жыццё.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэмпера́мент
(лац. tempéramentum = належныя суадносіны частак, суразмернасць)
1) сукупнасць псіхічных рыс асобы, якія залежаць ад фізіялагічных асаблівасцей арганізма і складаюць пэўны псіхалагічны тып (напр. флегматычны т);
2) жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРЫХО́ДЗЬКА (Пятро) (Пётр Фёдаравіч; н. 25.2.1920, в. Альшоў Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў Магілёўскую газетную парт. школу (1938), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1956). З 1954 працаваў у час. «Беларусь», газ. «Звязда», «Літаратура і мастацтва», на Мінскай студыі навук.-папулярных і хранікальна-дакумент. фільмаў; з 1967 у выд-ве «Беларусь», у 1972—80 — «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1936. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Голас сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (1967), «Калінавыя зоры» (1969), «Не здадзеныя вышыні» (1972), «На пераправе» (1974), «Плацдарм» (1978), «Вячэрняя паверка» (1982), «Парог памяці» (1984), «Апаленыя вёрсты» (1986), «Водгулле грому» (1989), у якіх тэмы вайны і асабіста перажытага на ёй, праблемы сучаснасці. Паэзіі П. ўласцівы публіцыст. страснасць, шчырасць пачуццяў, даверлівасць выказвання. Піша для дзяцей: зб-кі «Сустрэча з маленствам» (1967), «Сын камунара» (1973), «Каляка-маляка» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСПРО́ВІЧ ((Kasprowicz) Ян) (12.12.1860, в. Шымбаж, каля г. Інавроцлаў, Польшча — 1.8.1926),
польскі паэт, перакладчык. Вучыўся ў Лейпцыгскім і Вроцлаўскім ун-тах. З 1888 жыў у Львове і Пароніне (Польшча), у 1908—25 выкладаў у Львоўскім ун-це. Друкаваўся з 1882. Рэаліст. тэндэнцыі ў паказе сац. канфліктаў у польск. вёсцы ў 1880—90-х г. уласцівы зб-кам «Паэзія» (1889), «З сялянскага загона» (1891), гіст. драмам «Канец свету» (1891), «Бунт Наперскага» (1899). Двухпланавасць, матывы жыцця і смерці, страснасцьпаэт. інтанацый характэрны для паэмы «Хрыстос» (1890), цыклу санетаў «Куст дзікай ружы» (1898). Аўтар цыкла пейзажнай лірыкі «З Альпаў», «З Татраў», «Над безданню» (1898), у паэт. цыклах «Балада пра сланечнік» (1908), «Імгненне» (1911) роздум пра чалавека, сябе і паэзію. У зб-ках «Кніга ўбогіх» (1916), «Гімны» (1921), «Мой свет» (1926) выявіліся уплыў сімвалізму, рэліг.-містычныя настроі. Пераклаў на польск. мову «Песню пра зубра» Міколы Гусоўскага. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Гурыновіч, Я.Купала, С.Дзяргай.
Тв.:
Бел.пер. — у кн. Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэмпера́мент, ‑у, М ‑нце, м.
1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып. Флегматычны тэмперамент. Халерычны тэмперамент.//зазначэннем. Тое, што вылучае людзей пэўнага занятку, прызвання. Акцёрскі тэмперамент. Паэтычны тэмперамент. □ Асабліва пачаў нарастаць публіцыстычны тэмперамент паэта [М. Багдановіча] ў 1914–1915 гадах.Лойка.
2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць. Палымяны тэмперамент [Ржэцкай] захапляў нас [студэнтаў].«Работніца і сялянка».
•••
З тэмпераментам — жыва, хутка, азартна (рабіць што‑н.).
[Ад лац. temperamentum — належныя суадносіны частак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэмпера́мент
(лац. temperamentum = суразмернасць, належныя суадносіны частак)
1) сукупнасць псіхічных рыс асобы, якія залежаць ад фізіялагічных асаблівасцей арганізма і складаюць пэўны псіхалагічны тып (напр. флегматычны т., халерычны т.);
2) жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць (напр. чалавек з тэмпераментам).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)