ЗАНЬКО́ (Фёдар Пятровіч) (15.2.1921, в. Занькі Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 9.5.1979),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў школу паветр.стралкоў (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Паветраны стралок штурмавога авіяпалка старшына З. вызначыўся ў баях за вызваленне Крыма, Беларусі, ва Усх. Прусіі, зрабіў 234 баявыя вылеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
штык¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Колючая зброя, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, ружжа.
Клінковы ш.
Ісці ў штыкі (пра рукапашны бой).
2. Узброены баец, салдат (спец.).
У роце засталося сорак штыкоў (гэта значыць стралкоў-пехацінцаў).
◊
У штыкі сустракаць (прыняць)каго-н. — крайне варожа.
Трымацца на штыках (перан.) — сілай войск.
Як штык (разм.) — зусім дакладна, безумоўна.
Каб з’явіўся заўтра сюды як ш.
|| прым.штыкавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стралко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стралка (у 2 знач.); складаецца з стралкоў. Стралковы полк.
2. Які мае адносіны да стральбы з агнястрэльнай зброі, звязаны са стральбой. Стралковы спорт. Стралковая падрыхтоўка. □ — Дзе ж ты [Майка] налаўчылася страляць так? — Ды ’шчэ ў стралковым гуртку ў камсамоле.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЙЕНБА́ЙСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1930,
нацыянальна-вызваленчае паўстанне в’етн. салдат франц.калан. арміі. Падрыхтавана членамі Нац. партыі В’етнама (НПВ), якія апасаліся поўнага разгрому партыі калан. ўладамі. 9 лют. група стралкоў (200 чал.) ваен. форта Йенбай на беразе Хангхі (Чырв. ракі) у Паўн. В’етнаме захапіла некалькі казармаў, вакзал і інш. аб’екты. Да 15 лют. паўстанне пашырылася на суседнія раёны; адначасова адбылося ўзбр. выступленне ў г. Ханой. Задушана французамі 18 лют. 26 удзельнікаў пакараны смерцю, 33 чал. засуджаны на пажыццёвую катаргу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́НДРАРТ (Sandrart) Іаахім фон, Старэйшы (12.5.1606, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 14.10.1688), нямецкі гісторык мастацтва, жывапісец і графік. Вучыўся ў Нюрнбергу, Празе, Утрэхце, Лондане. Працаваў у Італіі (1628—35), Нідэрландах (1637—44). Пісаў гістарычныя і жанравыя карціны, групавыя партрэты («Атрад стралкоў капітана Бікера») у духу караваджызму, наследаваў П.П.Рубенсу і А. ван Дэйку. У гал. мастацтвазнаўчай працы — трактаце «Нямецкая акадэмія» (т. 1—2, 1675—79; больш за 800 ілюстрацый) змешчаны каштоўныя звесткі пра мастакоў і музейныя калекцыі, пераклад «Метамарфоз» Авідзія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕ́ЙШЧЫКІ, пікінёры,
пешыя і конныя воіны ў арміях краін Зах. Еўропы, Польшчы, ВКЛ і Расіі ў 16—18 ст., асн. зброяй якіх было доўгае (3—4 м) кап’ё (піка). Дзейнічалі пад прыкрыццем стралкоў і артылерыі, пасля залпу якіх самкнутым строем атакоўвалі праціўніка і наносілі яму паражэнне ў блізкім (рукапашным) баі. З увядзеннем штыка ў пач. 18 ст. паступова зніклі ў рэгулярных арміях. У час паўстанняў 1794, 1830—31 і 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве як К. дзейнічалі сяляне-касінеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬЧЫ́ЦКІ (Лявон Францавіч) (каля 1823, Аўгустоўская губ. — 17.4.1863),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Брат Б.Кульчыцкага. Служыў на тэр. Польшчы ў Кастрамскім пях. палку, выйшаў у адстаўку штабс-капітанам. Напярэдадні паўстання — нач.чыг. станцыі ў Гродне. Быў звязаны з «чырвонымі». Быў інструктарам і камандзірам стралкоў у паўстанцкім атрадзе, які дзейнічаў у літоўскім Занямонні (паўн. частка Аўгустоўскай губ.). 9 4.1863 цяжка паранены ў баі пад Сапяжышкамі (у літ. крыніцах — Лякечай) у Марыямпальскім пав., узяты ў палон, памёр у шпіталі ў Коўне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВЕЛІ́Н (франц. ravelin),
дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне трохвугольнай формы, размешчанае перад крапасным ровам паміж бастыёнамі. Уяўляў сабой мураваную (цагляную) агароджу з казематамі для стралкоў або складаўся з рова і вала (звычайна з мураванай абліцоўкай). Прызначаўся для прыкрыцця крапасных сцен ад артыл. агню і атак праціўніка, а таксама для сканцэнтравання войск гарнізона перад вылазкай. Выкарыстоўваўся ў 16—19 ст.
Узаемаразмяшчэнне равеліна і бастыёнаў у крапасной сцяне: 1 — равелін; 2 — курціна; 3 — крапасны роў; 4 — бастыёны; 5 — контрэскарп; 6 — пашырэнне (т.зв. плацдармы) для сканцэнтравання войск для контратакі; 7 — бруствер гласіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯВА́Я МАШЫ́НА ПЯХО́ТЫ (БМП),
браніраваная машына мотастралковых войскаў (мотапяхоты) для перамяшчэння асабовага складу і вядзення бою. З’явілася ў 1960-я г. Сучасная БМП — гусенічная (радзей колавая) машына высокай праходнасці, звычайна плаваючая, выкарыстоўваецца для дэсантавання. Аснашчана фільтравентыляцыйнай устаноўкай, прыладамі начнога бачання і інш. Узбраенне: 20—30-ммаўтам. пушка, 1—2 кулямёты, часам процітанк. кіроўныя рэактыўныя снарады. Умяшчае 2—3 чал. экіпажу і 6—9 чал.стралкоў, якія могуць весці агонь праз амбразуры. Скорасць руху: гусенічных 65—75, колавых да 100, па вадзе 6—10 км/гадз. Ёсць на ўзбраенні армій многіх краін: напрыклад, у ФРГ — гусенічная «Мардэр», у ЗША — плаваючая гусенічная М-2 «Брэдлі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ВАЕ́ННА-ПАЛЯЎНІ́ЧАЕ ТАВАРЫ́СТВА,
добраахвотная спартыўная арг-цыя паляўнічых і рыбаловаў вайск. часцей. Засн. ў 1934 як Усеармейскае ваенна-паляўнічае т-ваБел.ваен. акругі (БВА). З 1976 Ваенна-паляўнічае т-ваБВА, з 1992 сучасная назва. Асн. задачы: прапаганда і развіццё паляўнічага спорту, стэндавай стральбы і спарт. рыбалоўства; падрыхтоўка воінаў, стралкоў, паляўнічых-разведчыкаў; арганізацыя н.-д. работы па вядзенні спарт. паляўнічых, рыбалоўных гаспадарак і стэндавым спорце.
Членства індывідуальнае і калектыўнае. За арг-цыямі т-ва замацавана (1995) 531,7 тыс.га паляўнічых угоддзяў (у т. л. лясных 277 тыс., палявых 167,4 тыс., водна-балотных 53,4 тыс.га) і 3 возеры (агульнай пл. каля 480 га).