Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пераступі́ць², -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.
1.што. Добраахвотна адмовіцца ад чаго-н. на карысць другога; ахвяраваць што-н., чым-н.
П. чаргу.
Я лепш сваё пераступлю.
2.каму-чаму. Зрабіць уступку, саступіць.
Старому чалавеку трэба п.
|| незак.пераступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
a. St. = alten Stils – па старому стылю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
НО́ВЫ СВЕТ,
назва часткі паўд. заатлантычнага мацерыка, якая была адкрыта партугальцамі ў 1500 і 1501—02, прапанаваная А.Веспучы (1503) у процівагу вядомаму раней еўрапейцам Старому Свету. Пазней гэту назву пачалі выкарыстоўваць да ўсяго паўд. мацерыка, а з 1541, разам з назвай «Амерыка», яна была пашырана і на паўн. мацярык як 4-ю частку свету пасля Еўропы, Азіі і Афрыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праўдалю́бства, ‑а, н.
Любоў да праўды, ісціны. Старому рыбаку ўласціва абсалютнае праўдалюбства, шчырасць і смеласць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тае́жнік, ‑а, м.
Чалавек, які жыве і працуе ў тайзе. Відаць, нешта ўспомнілася старому таежніку.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Са́ўча ’сват’ (Мат. Гом.). Фармальна да імя Сава, Саўка з пеяратыўным суф. ‑ча. Семантыка няясная. Магчыма, звязана са святам Савація‑пчаляра, які прыходзіўся на 23 верасня па старому стылю — пад час восеньскіх вяселляў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зі́мна, безас.узнач.вык.
Разм. Холадна. І сумна і зімна Старому слану. Далёкую згадвае ён старану.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакро́вы, ‑аў.
Царкоўнае свята, якое адзначаецца праваслаўнай царквой першага кастрычніка па старому стылю. «Прыйшлі пакровы — заганяй у хлеў каровы», — гаворыцца ў прыказцы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Зрабіць што‑н. з асаблівым стараннем; выштукаваць. Гусаку старому, каб хадзіў ля дому, Адмайструю танкі На крывыя лапкі.Шушкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)