1. Частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі.
Новы к.
2. Чацвёртая частка года (3 месяцы).
|| прым.кварта́льны, -ая, -ае.
Квартальная справаздача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самасправазда́ча, ‑ы, ж.
Справаздача аб уласнай рабоце, занятках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рапарці́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Кароткая пісьмовая справаздача.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакварта́льны, ‑ая, ‑ае.
Які праводзіцца кожны квартал; разлічаны на квартал. Паквартальная справаздача. Паквартальны план.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зво́дны, -ая, -ае.
1. Сабраны з розных месц, састаўлены з чаго-н., з розных частак.
Зводная справаздача.
З. аркестр.
2. Які даводзіцца каму-н. братам ці сястрой па мачасе або айчыму.
З. брат.
Зводныя дзеці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ава́нсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да авансу. Авансавая справаздача. Авансавая сума. Авансавы плацеж. Авансавыя расходы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штогадо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які бывае, праводзіцца кожны год або адзін раз у год. Штогадовыя пасадкі лесу. Штогадовая справаздача.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патыднёвы, ‑ая, ‑ае.
Які праводзіцца, робіцца кожны тыдзень. Патыднёвы план. Патыднёвая справаздача.// Які атрымліваюць за кожны тыдзень. Патыднёвы заработак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТРЫНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.
Адбыўся 30.5—12.6.1930 у Мінску. Прысутнічала 356 дэлегатаў з рашаючым і 286 з дарадчым голасам ад 46 805 чл. і канд. у чл. партыі [разам з вайсковымі арг-цыямі; 39 256 чл. і канд. у чл.КП(б)Б). Парадак дня: даклады аб рабоце ЦКВКП(б) (Дз.З.Мануільскі), ЦККВКП(б) (М.А.Трылісер); паліт.справаздачаЦККП(б)Б (К.В.Гей); арганізац.справаздачаЦККП(б)Б (І.А.Васілевіч); справаздачаЦКККП(б)Б (А.Я.Калнін); даклады аб ходзе выканання 5-гадовага плана развіцця прам-сці (К.Ф.Бенек); аб калгасным руху і ўздыме сельскай гаспадаркі (М.М.Галадзед); аб задачах прафсаюзаў у рэканструкцыйны перыяд (І.П.Рыжоў); выбары кіруючых органаў партыі. З’езд прапанаваў ЦК і парт. арг-цыям: працягваць курс на індустрыялізацыю; умацоўваць калгасы і няўхільна павялічваць іх колькасць; выпраўляць памылкі і скрыўленні, дапушчаныя ў калгасным буд-ве; аднавіць разбураную нізавую сетку с.-г. кааперацыі; знайсці дадатковыя крыніцы забеспячэння прац. насельніцтва прадуктамі харчавання і рацыянальна выкарыстоўваць харч. рэсурсы. Умовамі паспяховага выканання намечанага курсу павінны былі стаць «бязлітасная барацьба» супраць правага апартунізму як гал. небяспекі на тым этапе развіцця, «левых» трацкісцкіх перагібаў, прымірэнства, усякіх ваганняў у нац. пытанні. Асаблівы акцэнт з’езд зрабіў на вынікі ідэолага-паліт. кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму і правага ўхілу, якая разгарнулася пасля праверкі ў маі—чэрв. 1929 камісіяй ЦККВКП(б) на чале з У.П.Затонскім практыкі нац. работы ў БССР. Многія дэлегаты ў сваіх прамовах заяўлялі, што настаў час разглядаць бел. нацыянал-дэмакратызм як гал.небяспеку для партыі. З’езд выбраў ЦККП(б)Б з 112 чл. і 62 канд., ЦКККП(б)Б з 89 чл., Цэнтр.рэвіз. камісію КП(б)Б з 9 чл.
Літ.:
XIII з’езд Камуністычнай партыі (6.) Беларусі: Стэнагр. справаздача, 30 мая — 12 чэрвеня 1930 г.Мн., 1931;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 2. 1928—1932. Мн., 1984.