ВАЕ́ННА-ТЭХНІ́ЧНЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,

гл. Тэхнічныя віды спорту.

т. 3, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЕ́ННА-ПРЫКЛАДНЫ́Я ВІ́ДЫ СПО́РТУ,

агульная назва практыкаванняў і іх комплексаў, якія выкарыстоўваюць пры падрыхтоўцы воінаў па розных вайсковых спецыяльнасцях. Уключаюць элементы з розных відаў спорту (лёгкая атлетыка, плаванне, лыжныя гонкі і інш.). Да ваенна-прыкладных відаў спорту адносяць ваенна-спарт. мнагабор’і, пераадоленне палос перашкод, марш-кідкі, кросы з арыентаваннем на мясцовасці, лыжныя гонкі са стральбой, плаванне ў абмундзіраванні і са зброяй, фігурнае ваджэнне аўтамабіля і інш. Практыкаванні выконваюцца ў абмундзіраванні з рыштункам і зброяй на спец. палосах перашкод і снарадах індывідуальна або ў складзе каманды (вайск. падраздзялення). Па ваенна-прыкладных відах спорту існуюць адпаведныя нарматывы, спарт. класіфікацыя, праводзяцца спаборніцтвы.

т. 3, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фізічнай культуры і спорту НДІ

т. 18, кн. 1, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ЛЯДО́ВЫ ПАЛА́Ц СПО́РТУ.

Пабудаваны ў 1999 у Мінску ў зоне грамадскага цэнтра зах. планіровачнага раёна. Аўтары: арх. Ю.Патапаў, І.Боўт, А.Шафрановіч, дызайнеры В.Цыёнская, Н.Дарашкевіч. Разлічаны для спаборніцтваў і трэніровак па хакеі з шайбай і інш. Гал. фасад будынка арыентаваны на вул. Прытыцкага, з якой арганізаваны ўезд на аўтастаянку і знешнія падыходы на перадпалацавую плошчу ў выглядзе шырокіх алей з лесвіцамі і пандусамі. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка засн. на спалучэнні простых геам. аб’ёмаў, кантрасце гладкіх глухіх сцен з рэдкім рытмам аконных праёмаў і шклянога аб’ёму колеру бірузы (нагадвае лядовы адкол на беласнежным фоне). Уключае глядзельную залу на 2 тыс. месцаў, лядовае поле (60 × 30 м), гал. службовы і касавы вестыбюлі, фае з вынаснымі буфетамі, раздзявалкі з саунамі для дарослых і дзяцей, трэнажорную залу, прэс-цэнтр, адм. і тэхн. памяшканні. Палац забяспечаны сучасным тэхнал. і інж. абсталяваннем, што дазваляе праводзіць спарт. мерапрыемствы на высокім міжнар. узроўні.

Мінскі лядовы палац спорту.

т. 10, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКАДЭ́МІЯ ФІЗІ́ЧНАГА ВЫХАВА́ННЯ І СПО́РТУ,

вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1937 у Мінску як Бел. ін-т фіз. культуры на базе Мінскага тэхнікума фіз. культуры, з 1993 акадэмія. У 1994/95 навуч. г. ф-ты: аздараўленчай і лячэбнай фізкультуры, пед., трэнерскі, завочнага навучання, павышэння кваліфікацыі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1966. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія (з 1992) дысертацыі.

Акадэмія фізічнага выхавання і спорту. Галоўны корпус.
Да арт. Акадэмія фізічнага выхавання і спорту. Заняткі ў зале біямеханічнай стымуляцыі.

т. 1, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь

т. 18, кн. 1, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАБО́ТНІК ФІЗІ́ЧНАЙ КУЛЬТУ́РЫ І СПО́РТУ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца арганізатарам фізкультурнага руху, вучоным, работнікам калектываў фіз. культуры, фізкультурных арг-цый, навуч. устаноў, н.-д. ін-таў, якія працуюць у галіне фіз. выхавання і спорту 15 і больш гадоў, за заслугі ў развіцці фіз. культуры і спорту, у арганізацыйна-метадычнай, вучэбна-трэніровачнай, выхаваўчай, інж.-тэхн., навук.-пед. і гасп. дзейнасці, удасканаленні сістэмы фіз. выхавання насельніцтва, масавага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў. Уведзена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 1967 існавала званне засл. дзеяч фіз. культуры БССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя работнікі фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь

1968. І.Я.Будзько, М.І.Васільеў, В.Дз.Дзмітрыеў, І.В.Жыткоў, П.А.Злотнікаў, А.І.Кавалеўскі, Р.Р.Карпаў, К.А.Кулінковіч, К.П.Нікіткоў, С.М.Салавей.

1969. А.В.Мядзведзь.

1971. Г.М.Бокун, Л.П.Бокун, К.Дз.Вараўка, Р.С.Ваткін, А.А.Губанаў, Р.І.Клім, Р.І.Кныш, М.П.Крываносаў, В.І.Лівенцаў, А.У.Ніканчыкаў, М.Б.Паўлючэнкаў, Т.Р.Рэнель, В.М.Фефелаў.

1972. П.В.Грыгор’еў.

1973. З.Ф.Бальшакова, К.В.Ганестаў, Б.З.Зыкаў, М.Л.Іткіна.

1976. У.Б.Гурны, П.Я.Зубрылін, У.Р.Кузаўлёў, С.І.Цімчанка.

1979. Э.У.Асіеўскі, У.І.Барсук, А.Дз.Бялова, Л.С.Варановіч, Я.І.Жавялёў, Б.А.Кузьмінскі, П.У.Піляк, М.І.Русіноўскі, В.П.Сазановіч, Дз.І.Сізоў, В.П.Угрумаў, У.Е.Уласаў.

1980. Я.К.Анкуда, М.С.Бялянка, Л.З.Галяціна, А.І.Паўлаў, Т.Дз.Самусенка.

1981. С.П.Мірановіч.

1983. С.Л.Партноў, А.А.Раманькоў, В.А.Сакалоў.

1984. В.У.Арлоўскі. В.В.Маклакоў.

1987. В.М.Кісялёў, Г.Б.Рабіль, В.Ф.Рыжанкоў.

1988. І.А.Коршунаў, Г.Л.Крыленка, С.Л.Макаранка.

1991. Л.Р.Гейштар.

1992. І.П.Гуцько, А.М.Курловіч, У.М.Рыжанкоў, М.В.Шапялевіч, С.С.Шынкар.

1993. Б.А.Грынь.

1994. І.М.Жалязоўскі.

1995. М.М.Аўсянік, М.М.Калацей.

1996. Дз.М.Развянкоў. 1997. Т.Л.Бурло.

т. 6, с. 568

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спо́рт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. спо́рт
Р. спо́рту
Д. спо́рту
В. спо́рт
Т. спо́ртам
М. спо́рце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

про́фі-спо́рт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. про́фі-спо́рт
Р. про́фі-спо́рту
Д. про́фі-спо́рту
В. про́фі-спо́рт
Т. про́фі-спо́ртам
М. про́фі-спо́рце

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мнагабо́рства, -а, н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое ўключае комплекс практыкаванняў некалькіх відаў спорту, а таксама спаборніцтвы па некалькіх відах спорту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)