фільм-спекта́кль
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
фільм-спекта́кль |
фі́льмы-спекта́клі |
| Р. |
фі́льма-спекта́кля |
фі́льмаў-спекта́кляў |
| Д. |
фі́льму-спекта́клю |
фі́льмам-спекта́клям |
| В. |
фільм-спекта́кль |
фі́льмы-спекта́клі |
| Т. |
фі́льмам-спекта́клем |
фі́льмамі-спекта́клямі |
| М. |
фі́льме-спекта́клі |
фі́льмах-спекта́клях |
Крыніцы:
nazounik2008,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
фильм-спекта́кль фільм-спекта́кль, род. фі́льма-спекта́кля м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ФІЛЬМ-СПЕКТА́КЛЬ,
экранізацыя тэатральнага спектакля, зробленая з улікам асаблівасцей выяўленча-выразных сродкаў кіна-, тэле- і відэамастацтва. Мае на мэце пашырэнне дасягненняў тэатр. мастацтва з дапамогай сучасных тэхналогій. Дзеянне пры здымцы можа фіксавацца ў тэатр. зале або пераносіцца ў павільёны кінастудыі ці на натуру; выкарыстоўваецца і спалучэнне гэтых форм пры захаванні пастановачнай задумы спектакля, рэжысёрскага вырашэння і акцёрскай трактоўкі вобразаў. Першыя Ф.-с. створаны ў Расіі («Цар Іван Васілевіч Грозны», 1915; «Рэвізор», 1916, і інш.).
У бел. кіно пашыраны з пач. 1950-х г.: «Паўлінка» Я.Купалы (1952, рэж. А.Зархі), «Пяюць жаваранкі» (1953, рэж. У.Корш-Саблін і К.Саннікаў) і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954, рэж. Корш-Саблін) і інш. У наст. гады стварэнне Ф.-с. звязана з выкарыстаннем тэлевізійнага спосабу фіксацыі: «Трыбунал» (1976, рэж. В.Акімушкін і В.Раеўскі) і «Зацюканы апостал» А.Макаёнка (1982, рэж. Б.Луцэнка), «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1978, рэж. У.Міхарскі), «Апошні шанц» В.Быкава (1981, рэж. Раеўскі) і інш. Бел. т-ра імя Я.Купалы; «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (1977, рэж. У.Траццякоў), «Паядынак» М.Матукоўскага (1985, рэж. У.Арлоў і Б.Эрын) Бел. т-ра імя Я.Коласа; «Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча (1984, рэж. Луцэнка і Ю.Хашчавацкі) Дзярж. рус. драм. т-ра і інш. З 1990-х г. рэпрадукцыя тэатр. спектакляў ажыццяўляецца з выкарыстаннем электронных, лічбавых і відэаносьбітаў: «Пагарэльцы» Макаёнка (1988, рэж. В.Шавялевіч) Бел. т-ра імя Я.Коласа; «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева (1989, рэж. Раеўскі), «Тутэйшыя» Купалы (1992, рэж. М.Пінігін), «Князь Вітаўт» А.Дударава (1998, рэж. Шавялевіч) і інш. Бел. т-ра імя Я.Купалы, «На Залатым возеры» Э.Томпсана (1993, рэж. А.Карпаў-малодшы) рус. драм. т-ра, фільм-опера «Францыск Скарына» Дз.Смольскага (1990, рэж. Г.Нікалаеў) Нац. т-ра оперы; фільм-балет «Страсці» А.Мдывані (1996, рэж. Шавялевіч) Нац. т-ра балета; «Запіскі вар’ята» паводле Ф.Дастаеўскага (1997, рэж. А.Ляляўскі) Бел. дзярж. т-ра лялек, «Мілы ілгун» Дж.Кілці (1999, рэж. С.Агеенка) Т-ра студыі кінаакцёра і інш.
Н.Ц.Фральцова.
т. 16, с. 398
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фільм-спекта́кль
(ад фільм + спектакль)
экранізацыя тэатральнага спектакля, зробленая з улікам сродкаў кінамастацтва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аншла́г, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і пад.) прададзены.
2. Вялікі поспех (перан.).
Спектакль прайшоў з аншлагам.
3. Буйны загаловак у газеце (спец.).
А. на ўсю паласу.
|| прым. аншла́гавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асуча́сніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.
Зрабіць больш адпаведным сучаснасці.
А. спектакль.
|| незак. асуча́сніваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пантамі́ма, -ы, мн. -ы, -мі́м, ж.
Мімічны спектакль без слоў.
|| прым. пантамі́мны, -ая, -ае і пантамімі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інсцэніро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.
1. гл. інсцэніраваць.
2. Інсцэніраваны твор, спектакль.
Цікавая і. рамана.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бенефі́с, -у, мн. -ы, -аў, м.
Спектакль у гонар або на карысць аднаго з яго ўдзельнікаў.
|| прым. бенефі́сны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трагі́зм, -у, м.
1. Трагічны элемент у мастацкім творы.
Спектакль поўны трагізму.
2. Тое, што і трагічнасць (у 2 знач.).
Т. падзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)