спа́йка, -і, ДМ спа́йцы, мн. -і, спа́ек, ж.

1. гл. спаяцца, спаяць.

2. Месца спайвання, злучэння частак чаго-н.

С. трубкі.

С. плеўры.

3. перан., адз. Цесная сувязь, яднанне людзей.

|| прым. спа́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спай, ‑ю, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. спайваць — спаяць (у 1 знач.) і стан паводле дзеясл. спайвацца — спаяцца (у 1 знач.).

2. Тое, што і спайка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́тавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Праявіць літасць у адносінах да каго‑н.; змілавацца. Нейкі далёкі бацькаў родзіч.. злітаваўся над удавой і ўладзіў Станіслава ў Асобы Літоўскі корпус, які стаяў у Беластоку. С. Александровіч. [Містэр Пік] страціў пасаду, добра яшчэ, што гаспадар злітаваўся і прыняў яго простым рабочым. Быкаў.

злітава́цца, ‑туецца; зак.

Уст. Спаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́йка, ‑і, ДМ спайцы; Р мн. спаек; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спайваць — спаяць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. спайвацца — спаяцца. Вось Федзя ўжо ў музычнай школе, Развучвае дыезы ды бемолі, Хаця жадання ў хлопчыка няма. Ён у кішэнях носіць гайкі І марыць аб майстэрстве спайкі, Але дарма. Корбан.

2. Месца спайвання, злучэння частак чаго‑н. Мы саставілі замкнуты ланцуг розных металічных дратоў, і адну спайку награвалі, а другую ахалоджвалі. «Беларусь».

3. перан. Яднанне, калектывізм, цесная сувязь. Моцная дысцыпліна замацоўвала спайку. Брыль. Разумее настаўнік, што сялянам бракуе грамадскае арганізацыі, спайкі. Навуменка.

4. Від злучэння розных органаў і тканак, а таксама месца гэтага злучэння. Спайка паўшар’яў галаўнога мозга. // Паталагічнае злучэнне тканак у выніку запаленчага працэсу. Утварэнне спаек у страўніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)