СПАЖЫВЕ́ЦКІ КО́ШЫК,

навукова абгрунтаваны, збалансаваны набор тавараў і паслуг, якія забяспечваюць функцыян. патрэбы чалавека ў пэўныя адрэзкі часу, зыходзячы з канкрэтных умоў і асаблівасцей, якія ўсталяваліся ў краіне. З’яўляецца таксама асновай пры параўнанні разліковых і рэальных узроўняў спажывання. Фарміруецца па артыкулах расходаў чалавека або сям’і на: харчаванне (хлеб і хлебабулачныя вырабы, мясныя і малочныя прадукты, яйкі, рыба і рыбапрадукты, бульба, агародніна, садавіна і ягады, алей, цукар і інш.); адзенне, бялізна, абутак; тавары працяглага карыстання; расходы на сац.-культ. патрэбы і г.д. Структура і склад С.к. пераглядаюцца з улікам сац.-эканам. развіцця краіны і змен у нормах спажывання грамадзян.

т. 15, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

потреби́тельный, потреби́тельский спажыве́цкі;

потреби́тельная сто́имость эк. спажыве́цкая ва́ртасць;

потреби́тельская корзи́на эк. спажыве́цкі ко́шык;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

konsumencki

кніжн. спажывецкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

konsumpcyjny

кніжн. спажывецкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

cooperative​1 [kəʊˈɒpərətɪv] n. кааператы́ў, кааператы́ўнае тавары́ства;

a customers’/farm/producers’ cooperative спажыве́цкі/фе́рмерскі/вытво́рчы кааператы́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БЮДЖЭ́Т (англ. budget літар. сумка),

заканадаўча зацверджаны роспіс грашовых даходаў і расходаў дзяржавы (гл. Бюджэт дзяржаўны), прадпрыемства (фірмы), установы на пэўны перыяд. Вылучаюць таксама Бюджэт спажывецкі, Бюджэт рабочага часу і інш.

т. 3, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Konsúmbedarf m -(e)s спажыве́цкі по́пыт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АШЧА́ДНЫ БА́НК,

крэдытная ўстанова, якая акумулюе зберажэнні і свабодныя грашовыя сродкі насельніцтва, выдае спажывецкі і іпатэчны крэдыты, банкаўскія пазыкі, купляе каштоўныя паперы. Звычайна знаходзіцца пад кантролем дзяржавы ці належыць ёй. У СССР функцыі ашчаднага банка выконвалі ашчадныя касы. У Рэспубліцы Беларусь ашчадны банк з’яўляецца дзярж. камерцыйным банкам (з 1995 акцыянерны ашчадны банк «Беларусбанк»).

т. 2, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Konsúmgenossenschaft f -, -en спажыве́цкі кааператыў, спажыве́цкая каапера́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

consumer

[kənˈsu:mər]

1.

n.

спажыве́ц -ўца́ m.

2.

adj.

спажыве́цкі

consumer (or consumer’s) goods — спажыве́цкія тава́ры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)