Спадарожнік Зямлі (натуральны) 5/495, гл. Месяц
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЭАРАЛАГІ́ЧНЫ СПАДАРО́ЖНІК,
штучны спадарожнік Зямлі, прызначаны для аператыўнага назірання за размеркаваннем воблачнага, снегавога і лядовага покрываў, а таксама цеплавога выпрамянення Зямлі ў мэтах атрымання метэаралагічных даных для прагнозу надвор ’я. На арбіты вакол Зямлі выведзены рас. М.с. серый «Космас», «Метэор», амер. спадарожнікі серый «Цірас», «Нібус» і інш. На Беларусі пункт прыёму інфармацыі з М.с. працуе з 1970.
т. 10, с. 317
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Штучны спадарожнік 1/538, 539; 2/75; 5/488—489 (укл.); 11/360361 (укл.), 363, 438
- » - Марса 7/37; 11/363
- » - Месяца 1/379; 7/148; 11/363
- » - Сонца 3/23; 7/147; 11/363
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАД-СПАДАРО́ЖНІК,
горад, пасёлак або група гарадоў, створаных вакол буйнога горада з мэтай абмежавання яго росту, разушчыльнення забудовы, стварэння больш зручных умоў для жыццядзейнасці чалавека. Мае цесныя сац., эканам. і прасторавыя сувязі з гал. горадам. Першыя з іх узніклі ў канцы 19 ст. ў Англіі, Германіі, Расіі ў сувязі з развіццём прам-сці і ростам гар. насельніцтва. Адрозніваюцца функцыян. роляй (т.зв. гарады-спальні або адносна самаст. паселішчы са сваімі вытв. зонамі), велічынёй (30—100 тыс. жыхароў), аддаленасцю ад гал. Горада (10—80 км) і інш. Агульнае для ўсіх: стварэнне зручных і хуткіх зносін з горадам-цэнтрам, фарміраванне зялёных паясоў, якія раздзяляюць гарады-спадарожнікі паміж сабой і аддаляюць іх ад гал. горада. Шырока вядомыя гарады-спадарожнікі Лондана — Харлаў, Стывенедж, Кроўлі; Парыжа — Эўры, Сержы-Пантуаз, Сен-Кантэн; Масквы — Зеленаград, Дзяржынскі, Дубна і інш. У Мінску ролю гарадоў-спадарожнікаў выконваюць Бараўляны, Самахвалавічы, Заслаўе, Лагойск і інш.
Літ.:
Города-спутники: Сб. ст. М., 1961.
І.А.Іода.
т. 5, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Штучны спадарожнік Зямлі 1/487, 538; 2/75, 512; 3/417; 5/428; 488—489 (укл.), 490—493, 495, 496, 497; 6/82 (іл.), 568; 8/50, 561, 562; 9/337, 394; 10/438, 509; 11/360—361 (укл.), 363
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
метэаспадаро́жнік, ‑а, м.
Спец. Штучны спадарожнік, прызначаны для метэаралагічных назіранняў; метэаралагічны спадарожнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
satellite [ˈsætəlaɪt] n. спадаро́жнік;
an artificial satellite шту́чны спадаро́жнік;
a satellite town го́рад-спадаро́жнік;
a satellite state краі́на-сатэлі́т;
shoot up/launch a satellite запусці́ць спадаро́жнік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сатэлі́т
‘дзяржава; спадарожнік планеты’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сатэлі́т |
сатэлі́ты |
| Р. |
сатэлі́та |
сатэлі́таў |
| Д. |
сатэлі́ту |
сатэлі́там |
| В. |
сатэлі́т |
сатэлі́ты |
| Т. |
сатэлі́там |
сатэлі́тамі |
| М. |
сатэлі́це |
сатэлі́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)