«Светлы шлях» (газ., Смаргонь) 9/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СМАРГО́НСКІ ЗАВО́Д АПТЫ́ЧНАГА СТАНКАБУДАВА́ННЯ Будаўніцтва з-да пачата ў 1970 у г. Смаргонь як прыладабудаўнічага філіяла Мінскага мех. з-да імя Вавілава. У 1972 здадзена ў эксплуатацыю 1-я чарга прадпрыемства. З 1975 сучасная назва. У 1993 далучаны Астравецкі з-д «Радыёдэталь». Уключае 9 даччыных прадпрыемстваў (1 у Мінску, 8 у г. Смаргонь). Асн. прадукцыя (2002): вакуумныя і каўцюбінгавыя ўстаноўкі, этыкетыравальныя аўтаматы, масляныя помпы для с.-г. тэхнікі і інш.

т. 15, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМАРГО́НСКІ ЗАВО́Д СУХО́ГА АБЯСТЛУ́ШЧАНАГА МАЛАКА́.

Пабудаваны ў 1973—76 у г. Смаргонь. З 1996 — адкрытае акц. т-ва «Смаргонскія малочныя прадукты». Асн. прадукцыя (2002): сухое абястлушчанае малако, жывёльнае масла, цэльнамалочная прадукцыя, абястлушчаны тварог, сыркі. мяккія тлустыя сыры («Клінковы», «Нёманскі», «Світанак»), марожанае.

т. 15, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́КСНА,

рака ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Вілія. Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 104 км². Пачынаецца каля в. Глінна, цячэ па Ашмянскім узвышшы, праз г. Смаргонь, упадае ў Вілію на ПнЗ ад в. Перавозы. Асн. прыток — р. Гервятка.

т. 11, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМАРГО́НСКІЯ ГАРБА́РНЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ.

У 1839—1914 у мяст. Смаргонь (цяпер горад у Гродзенскай вобл.) дзейнічалі 3 мануфактуры і фабрыка. Выраблялі конскія і інш. скуры, гамбургскі тавар, шчыгрын, халявы, саюзкі, чаравікі і інш. Мелі паравыя рухавікі. На прадпрыемствах працавалі ад 50 да 93 рабочых.

т. 15, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛЕ́ССЕ,

вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на левым беразе р. Вілія, каля аўтадарогі Маладзечна—Смаргонь; чыг. ст. на лініі Мінск—Гудагай, Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад г. Смаргонь, 233 км ад Гродна. 1148 ж., 432 двары (1997).

Вядома з 16 ст. як фальварак Дзербы. У 1690 згадваецца ў ліку паселішчаў Смаргонскай парафіі Ашмянскага пав. У 18 — пач. 20 ст. ўласнасць роду Агінскіх. З 1795 у Рас. імперыі, у 19 — пач. 20 ст. ў Ашмянскім пав. Віленскай губ. У 1802—22 у З. жыў М.К.Агінскі, тут ім створаны шэраг муз. твораў, у т. л. паланэз «Развітанне з Радзімай». У 1880-я г. фальварак і вёска, 50 жыхароў. З 1921 у Польшчы, у Маладзечанскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Смаргонскага р-на. У 1971—806 ж., 258 двароў.

Мэблевы цэх. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры і гісторыі Залескі палацава-паркавы ансамбль (1802—22).

т. 6, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ШНЕВА,

вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на беразе воз. Вішнеўскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Смаргонь, 252 км ад Гродна. 450 ж., 160 двароў (1996). Лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — касцёл Тадэвуша (1811).

т. 4, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУШЛЯ́НЫ,

вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г. Смаргонь, 232 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Солы. 354 ж., 134 двары (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — сядзіба Ф.Багушэвіча, свіран (19 ст.).

т. 9, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́КАЎЦЫ,

вёска ў Крэўскім с/с Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Мінск-Ашмяны. Цэнтр калгаса. За 26 км ад горада і чыг. ст. Смаргонь, 226 км ад Гродна. 426 ж., 149 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНЬКІ́,

вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на Пд ад г. Смаргонь, 250 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Залессе. 341 ж., 138 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)