КУРЫ́НАЯ СЛЕПАТА́, начная слепата,

парушэнне зроку ў чалавека пры слабым асвятленні (змярканне, ноч, штучнае зацямненне). Бывае ад арганічных або функцыянальных змен у зрокавым пурпуры, пры парушэннях утварэння і распаду зрокавага пігменту радапсіну ў палачках сятчаткі вока.

Адрозніваюць сімптаматычную К.с. (пры арган. хваробах вока і хваробах зрокавага нерва, пры глаўкоме), функцыянальную (пры нястачы вітамінаў A, B2, PP) і прыроджаную (пры пігментнай дэгенерацыі сятчаткі). Лячэнне: прэпараты вітамінаў A, B1 B2, C, PP, харчаванне, багатае на гэтыя вітаміны. карацін.

А.М.Петрыкаў.

т. 9, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́леравы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з успрыняццем колеру. Колеравыя ўражанні.

•••

Колеравая слепата гл. слепата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́леравы, -ая, -ае.

Звязаны з успрыняццем колеру.

Колеравыя ўражанні.

Колеравая слепата — тое, што і дальтанізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слепота́ ж., прям., перен. слепата́, -ты́ ж.;

врождённая слепота́ прыро́джаная слепата́;

полити́ческая слепота́ паліты́чная слепата́;

душе́вная слепота́ душэ́ўная слепата́;

кури́ная слепота́ а) мед., разг. куры́ная слепата́; б) бот. курасле́п, -пу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́леравы цветово́й;

~вая слепата́ — цветова́я слепота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цветово́й ко́леравы;

цветова́я слепота́ мед. ко́леравая слепата́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ślepota

ж. слепата;

kurza ślepota мед. курыная слепата

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

blindness [ˈblaɪndnəs] n.

1. слепата́

2. асляпле́нне

3. бязду́мнасць, неразва́жнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

night blindness [ˌnaɪtˈblaɪndnəs] n. med. куры́ная слепата́, ніктало́пія (хвароба вачэй)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

куры́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да курыцы, належыць ёй. Курыныя косці. Курынае пер’е. // Прыгатаваны з курынага мяса, з курыным мясам. Курыны булён. Курыныя катлеты.

2. у знач. наз. куры́ныя, ‑ых. Атрад птушак, да якога адносяцца куры, індыкі, курапаткі, цецерукі і інш.

•••

Курыная памяць гл. памяць.

Курыная слепата гл. слепата.

Хатка на курыных ножках (лапках) гл. хатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)